USDКурс снизился 1.8842
EURКурс снизился 2.0326

Академия Студенческого Лидерства

ИНФО

05.03.2017
г. Минск
Академия студенческого лидерства
Бесплатно

КОНТАКТЫ

Набор на праграму для лідараў новага пакалення!  «Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» запрашае актыўных студэнтаў да ўдзелу ў адукацыйнай праграме "Акадэмія студэнцкага лідарства"!  Праграма будзе доўжыцца з сакавіка па май 2017 і складаецца з трох семінараў, адукацыйнага візіту і рэалізацыі ўласнага праекта:

1 семінар: уводзіны ў тэматыку студэнцкага руху і вышэйшай адукацыі ў Беларусі;

2 семінар: навучанне асновам праектнага мэнэджменту, кіраванню рыскамі і планаванню дзеянняў для рашэння праблем ва ўніверсітэце;

3 семінар: развіццё навыкаў публічных выступаў і перамоў з адміністрацыяй, а таксама тэмы, абраныя ўдзельнікамі самастойна (напрыклад, SMM, інфармацыйная бяспека, самаматывацыя і г.д.);

Адукацыйны візіт: знаёмства з еўрапейскімі арганізацыямі студэнцкага самакіравання і грамадзянскай супольнасці;

v  Акрамя гэтага, на працягу ўсяго навучання праводзяцца анлайн-заняткі.

У Акадэміі праводзіцца набор на 4 факультэта: Правы студэнтаў, Якасць адукацыі, Студэнцкае самакіраванне і Публічныя кампаніі, кожны з якіх вядуць дасведчаныя ментары.  ЦРСІ прапануе 20 стыпендый для кандыдатаў. Для ўдзелу неабходна запоўніць форму  ці даслаць ліст з апісаннем вынікаў, якія вы жадаеце атрымаць ад праграмы, на belstudacademy@gmail.com і прайсці анлайн ці вочная гутарка.

Дэдлайн падачы заявак – 5 сакавіка. Больш падрабязную інфармацыю пра факультэты і ментараў Акадэміі можна знайсці на сайце studacademy.by ці на нашай старонцы ВКонтакте.


Теги: обучение, грант, курс

События Все события

Бизнес-встреча: “Команда звезд или звездная команда: как создать согласие в группе и привести их к победе”
06.04.2017
Бесплатно
Онлайн-семинар о том, как наладить систему финансовых потоков компании
06.04.2017
Бесплатно
Russian Content Marketing
24.05.2017
от 65 BYN
LOGIN Startup Fair & Lithuanian Startup Visa Roadshow. Minsk
28.03.2017
Бесплатно