USDКурс снизился 1.9739
EURКурс снизился 2.0967
15 июня 2015

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

Кожны рэкламіст праходзіць сваю дарогу да поспеху, сваю дарогу да выдатнай ідэі. Спачатку ты сумняешся, потым прыходзіш да нядрэннай канцэпцыі і ў выніку ў раптоўным парыве натхнення ломіш грыфель свайго алоўка, і – вось ён, той самы інсайт!

Падобны шлях праходзіць цяпер і наша рэклама: ад нясмелых сумневаў, ці варта рэкламавацца па-беларуску, да ўнутранай упэўненасці, што ты на правільнай дарозе, і, нарэшце, да таго самага моманту, калі ты не баішся на поўны голас заявіць пра сябе на беларускай ніве!

Шосты Феcтываль AD.NAK! заклікае ўсіх адмыслоўцаў аб’яднацца і разам дапамагчы беларускамоўнай рэкламе прайсці гэтую дарогу, каб ад нерашучай коскі прыйсці да значнага і ўпэўненага клічніка!

Новыя імёны з задавальненнем далучаюцца да справы Фестывалю. AD.NAK! ужо стаў жаданай і чаканай падзеяй, якая аб’ядноўвае высокапрафесійную камунікацыю і так неабходны кожнаму творцу эмацыйны складнік. Найяскравей гэта праяўляецца падчас заключнага івэнту — цырымоніі ўзнагароджання.

У гэтым годзе Фестывальны дзень пройдзе 2 ліпеня ў Мінску.




Будь в курсе событий
Подпишитесь на наш пятничный дайджест, чтобы не пропустить интересные материалы за неделю