USDКурс снизился 1.8751
EURКурс снизился 1.9833

24 июля 2015

ІНАВАЦЫІ, ЯКІЯ ПРЫНЕСЛІ САЦЫЯЛЬНЫЯ МЕДЫІ Ў ГРАМАДСТВА І БІЗНЕС

Тип мероприятия Обучение
Начало 29 Июля 2015 в 19:00
Организатор Беларускі глабальны часопіс "Ідэя"
Цена Бесплатно

Праект “Новыя ідэі для Беларусі” анлайн-часопіса Ideaby.org вяртаецца з  летніх вакацый!

Першай падзеяй другой паловы 2015-ага стане лекцыя вядомага SMM-прадпрымальніка БеларусіАляксея Купрэева - “Інавацыі, якія прынеслі сацыяльныя медыі ў грамадства і бізнес”.

Аляксей Купрэеў - кіруючы партнёр UFOX, найбольш паспяховага агенцтва па маркетынгу праз сацыяльныя медыі (SMM) Беларусі. Кампанія Аляксея кіруе такімі групамі як “Другой Минск”, "Куда пойти в Минске", “Работа в Минске”, якія аб’ядноўваюць паўмільёна падпісантаў у чатырох сетках. Галіны экспертызы Аляксея -- сацыяльны маркетынг для буйных кліентаў праз VK, Facebook, Одноклассники і іншыя сэрвісы.

Часопісу “Ідэя” Аляксей апавядзе, як сацыяльныя сеткі з месца для размоваў ператварыліся ў моцны інструмент уплыву і маркетынгу. Вы даведаецеся пра найноўшыя трэнды ў SMM і digital-рэкламе, а таксама пачуеце, як ствараліся самыя паспяховыя віральныя кампаніі. Якія магчымасці даюць сацсеткі бізнесу, сацыяльным прадпрымальнікам, СМІ? Як зрабіць прадстаўніцтва ў сацыяльных медыя найбольш эфектыўным (і колькі гэта будзе каштаваць)? Што зменіцца, калі вашыя бацькі прыйдуць у Фейсбук, ды і як увогуле сацыяльныя сеткі ўплываюць на нашае грамадства?

Аб усім гэтым мы паразмаўляем з Аляксеем. Наведнікі могуць рыхтаваць пытанні, якія можна будзе задаць таксама падчас нефармальнай размовы за традыцыйным келіхам віна напрыкаецы падзеі.

Рэгістрацыя на падзею – http://goo.gl/forms/aYlTjkWvlR

Група ў “Фэйсбуку” – https://www.facebook.com/events/1466356347012615/

Група ва “УКантакце” – https://vk.com/event98215629

Пра часопіс “Ідэя”

Анлайн-часопіс “Ідэя” прысвечаны міжнароднай палітыцы і эканоміцы. Часопіс імкнецца паказаць беларусам найлепшыя эканамічныя і сацыяльныя практыкі замежжа, а таксама магчымасці Беларусі ў свеце. У межах праекта “Новыя ідэі для Беларусі” выданне ладзіць адкрытыя лекцыі з выбітнымі беларускімі бізнесоўцамі, даследчыкамі, а таксама прадстаўнікамі акадэмічных асяродкаў і міжнародных арганізацый.






Будь в курсе событий
Подпишитесь на наш пятничный дайджест, чтобы не пропустить интересные материалы за неделю