USDКурс снизился 1.9739
EURКурс снизился 2.0967

VI Фестываль Нефармальнай Адукацыі

ИНФО

07.07.2016 в 09:00 - 16:00
г. Минск, проспект газеты «Правда», 11, международный образовательный центр имени Йоханнеса Рау
Deutscher Volkshochschul- Verband e.V.
Бесплатно

КОНТАКТЫ

+375 29 3187718
+375 29 1719397

Фестываль нефармальнай адукацыі праводзіцца ў Беларусі з 2006 года. VI Фестываль прысвечаны тэме «Адукацыя дарослых у XXI стагоддзі: вучыцца, каб дзейнічаць» і, па традыцыі, стане дэманстрацыйнай пляцоўкай і прасторай для прафесійнага ўзаемадзеяння, абмену вопытам, узгаднення перспектыў развіцця правайдэраў нефармальнай адукацыі і іншых зацікаўленых. Істотную падтрымку ў дадзеным працэсе можа аказаць пашырэнне сувязей з міжнароднай супольнасцю і вылучэнне задачы інтэрнацыяналізацыі і еўрапеізацыі адукацыі дарослых у нашай краіне.

Асноўная мэта Фестываля нефармальнай адукацыі-2016 – прасоўванне ролі і развіццё магчымасцяў нефармальнай адукацыі дарослых як складовай часткі адукацыі дарослых у XXI стагоддзі.

У Фестывалі возьмуць удзел прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў Беларусі, а таксама ў краінах СНД і Еўропы.

Таксама ў мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі сацыяльных партнёраў (арганізацый і ўстаноў, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве па развіцці сістэмы нефармальнай адукацыі), прадстаўнікі міжнародных арганізацый і донарскіх арганізацый, якія інвесціруюць або гатовыя інвеставаць у праграмы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Тэматычныя напрамкі работы на Фестывалі:

  • Нацыянальная адукацыйная палітыка і ўключэнне ў еўрапейскі кантэкст
  • Актыўная грамадзянскасць, дэмакратыя і ўдзел
  • Дэмаграфічныя змены, занятасць і навыкі, неабходныя для жыцця
  • Сацыяльнае адзінства, роўнасць і справядлівасць для ўстойлівага развіцця
  • Стандарты якасці і кампетэнцыі адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі)

На працягу трох фестывальных дзён удзельнікаў чакае:

  • прэзентацыі разнастайных адукацыйных праграм і праектаў;
  • майстар-класы ў выкананні лепшых адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі);
  • творчыя конкурсы;
  • дыскусіі па актуальных пытаннях развіцця нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і за мяжой;
  • цікавая культурная праграма;
  • сустрэчы з патэнцыяльнымі партнёрамі для сумеснай рэалізацыі адукацыйных ініцыятыў;
  • выстава арганізацый і адукацыйных праграм нефармальнай адукацыі;
  • азнаямленчыя візіты ў адукацыйныя арганізацыі.

Мовы Фестывалю:

Традыцыйна Фестываль збірае разам адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі) з усёй Беларусі, а таксама калег з еўрапейскіх і постсавецкіх краін, таму афіцыйнымі мовамі Фестывалю з’яўляюцца:руская, беларуская, англійская. Падчас Фестывалю будзе забяспечаны пераклад.

Спампаваць дакумент з падрабязным апісаннем Фестываля і ўмоў удзелу (па беларускуна русском).

ЗАЯЎКА



События Все события

Blockchain Conference Kyiv
17.12.2016
91 BYN
Медиазавтрак с проектом ЕС "Культура и Креативность"
13.12.2016
Бесплатно
Рождественский вечер с MULBERRY CLUB
14.12.2016
15 BYN
Семинар "Налоговые последствия сделок с взаимозависимыми лицами"
16.12.2016
108 BYN