USDКурс снизился 1.9746
EURКурс вырос 2.1262
Воля Чайкоўская | 07 марта 2013

Ежы, Гедройц!

Уручэнне літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, усе перажылі: абрадаваліся, змірыліся, расстроіліся. У любым разе, вынікі, згодна з якімі найлепшым празаікам мінулага года прызналі паэта Уладзіміра Някляева з раманам "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без", прымусілі задумацца і падкінулі, так бы мовіць, новай ежы для роздумаў. Не толькі ўласна літаратурнай, але і калялітаратурнай таксама.

{quote-1}

Яшчэ адзін сябра журы - Андрэй Хадановіч - нават пажартаваў, што ў Беларусі, калі такі ажыятаж з прэміяй захаваецца, можа не застацца ніводнага паэта. Маўляў, усе пачнуць пісаць і выдаваць выключна прозу, каб паўдзельнічаць у прэміі Гедройца. І на хвалі ўсеагульнага захаплення прозай ужо з'яўляюцца нават зборнікі вершаў пад назвай " Проза"...

Абсмоктваць цяпер вынікі прэміі падаецца мне нават трошку бессэнсоўным. Прэмія абсалютна самадастатковая ў сваёй прадказальнай нечаканасці і нечаканай прадказальнасці.

Хаця пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка сцвярджае, што прэмія не мае палітычнай афарбоўкі.

- Спадзяюся, што прэмія будзе развівацца і працягвацца. Нават пры падтрымцы дзяржаўных улад. Таму што прэмія не мае палітычнай афарбоўкі. А беларускую мову мы падтрымліваем таму, што яна нам бліжэй і знаходзіцца ў горшым стане, чым руская.

Гучыць слушна і шчыра. Але пасля сёлетняй перамогі Уладзіміра Някляева, ствараецца ўражанне, што, можа быць, сам пасол не ведае ўсіх акалічнасцяў...

І яшчэ больш слушнай здаецца яшчэ адна заўвага ўсё той жа шаноўнай Малгажаты Бухалік наконт удакладнення ролі палякаў ў журы. Таму што з чатырох сяброў журы з польскага боку на ўсіх этапаў галасавання прынамсі сёлета галасавала толькі адна Малгажата. Ці не варта зрабіць працэдуру галасавання празрыстай і зразумелай кожнаму? І ці не варта зрабіць так, каб яна не змянялася кожны год у залежнасці ад усялякіх розных фактараў, пра якія простыя назіральнікі і чытачы могуць толькі здагадвацца?...

Дзе тут знайсці хоць аднаго незаангажаванага чалавека, каб распытаць, што ён думае пра вынікі прэміі Ежы Гедройца? - разважала я, блукаючы па калідорах гатэля Crown Plaza пасля ўручэння.

- А тут, здаецца, усе заангажаваныя. Кожны па-свойму - падказала мне адна паэтка.

І я зразумела, што рады тут не даш,  а варта проста чытаць кніжкі. А кніжкі, між іншым вельмі цікавыя.

{quote-2}

І нават трошку разгублены Бахарэвіч (які выйшаўшы да мікрафона і не ведаў, што сказаць, бо "упершыню атрымлівае другое месца", як пажартаваў Андрэй Хадановіч) атрымаў пуцёўку на адпачынак на шведскім востраве Готланд, якую забяспечыў Стэфан Эрыксан.

Хаця вось па адных урыўках з эсэ Бахарэвіча пра Францішка Багушэвіча, якія зачыталі акцёры Ганна Хітрык і Павел Харланчук, было зразумела, што кніга гэтая магутная і актуальная, напісаная сапраўдным празаікам, майстрам слова.

Яшчэ большае ажыўленне ў зале выклікалі зачытаныя ўрыўкі з кнігі Сяргея Балахонава "Зямля пад крыламі Фенікса" - таленавітая містыфікацыя беларускай гісторыі. Альтэрнатыўная гісторыя Балахонава, так бы мовіць. Прычым вельмі дасціпная. Адтуль мы даведваемся пра тое, што Алан Мілн быў фанатам старабеларускага рамана і пазычыў шмат прыёмаў і сюжэтных ліній. А яго знакаміты Крыстафер Робін - хлопчык з "Віні-Пыха" - не хто іншы як вытворны персанаж ад прататыпа беларускага паходжання - Крыштофа Радзівіла. І наогул, крывічы - гэта тыя, каго некалі пакусалі "крывыя пчолы". Карацей, "просты настаўнік з Гомеля, які днём выкладае ў школцы, а па вечарах заглыбляецца ў нетры беларускай гісторыі", як сказала літкрытык і сябра журы Ганна Кісліцына, не патрапіў у тройку фіналістаў. А вельмі шкада.

{quote-3}

Думаю, да наступнага года літаратары і выдаўцы падкінуць нам яшчэ шмат каларыйнай  шкоднай і нізкакаларыйнай ашчаднай духоўнай ежы для літаратурных развагаў. А пакуль, у прынцыпе, у тых, хто яшчэ не паспеў гэтага зрабіць, ёсць час прачытаць не толькі кнігі лаўрэатаў, але і ўсе 12 кніг з лонг-ліста. Вось яны:

* Сяргей Балахонаў. «Зямля пад крыламі Фенікса (Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі)». Менск: Логвінаў, серыя «Галерэя Б»;

 * Альгерд Бахарэвіч. «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча». Менск: Логвінаў, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, серыя Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодздзе;

* Алена Брава. «Рай даўно перанаселены». Менск: Галіяфы, серыя «Другі фронт мастацтваў»;

* Адам Глобус. «Сказы». Менск: Харвест;

* Паліна Качаткова. «Матылі». Менск: Кнігазбор, серыя «Кнігарня Пісьменніка»;

 * Уладзімер Някляеў. «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без (Менскі раман)». Менск: Паперус;

 * Андрэй Пакроўскі. «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза». Менск: Логвінаў, серыя «Кнігарня Пісьменніка» / «Пункт адліку»);

* Алесь Пашкевіч. " Сімъ Побѣдиши«. Менск: Кнігазбор;

* Людміла Рублеўская. «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Менск: Рэдакцыя газеты «Звязда»;

* Юры Станкевіч. «Шал». Менск: Галіяфы, серыя «Другі фронт мастацтваў»;

* Уладзімер Сцяпан. «Адна капейка». Менск: Літаратура і Мастацтва;

* Андрэй Федарэнка. «Ланцуг». Менск: Мастацкая літаратура, серыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»;



Теги: литература, творчество, премия
Будь в курсе событий
Подпишитесь на наш пятничный дайджест, чтобы не пропустить интересные материалы за неделю