USDКурс снизился 1.9703
EURКурс снизился 2.1019
Воля Чайкоўская | 08 февраля 2013

Самотны Захад DranikLand

У Музеі сучаснага выяўленачага мастацтва ў Мінску да 2 сакавіка працуе выставага вядомага беларускага дызайнера Уладзіміра Цэслера “Практыка рынкавага рэалізму”. Унікальнасць выставы ў тым, што наўрад ці калі-небудзь да гэтага творы Цэслера (і “сольныя”, і ў суаўтарстве з Сяргеем Войчанкам, які памёр у 2004 годзе) выстаўляліся ў такой колькасці адразу ў адным месцы.

Тут і знакаміты трохлітровы слоік (а-ля саўдэпаўскі бярозавік) з этыкеткай “Кока-Кола”. І крэсла з жаночымі ножкамі, і чаравік-капытца, і часнок з мандарынавай долькай, і плакат да спектакля Паўла Харланчука “Самотны Захад”, і нават вышываная крыжыкам падушачка з выявай Шцірліца.

{quote-1}

Яна сама дызайнер вопраткі па адукацыі, з вялікай любоўю ставіцца да рукадзелля і самастойна асвоіла ўсе віды вышыўкі. Таццяна сябруе з Цэслерам каля 30 гадоў і расказала, што менавіта Уладзімір –па-першае, пазнаёміў яе з будучым мужам, па-другое, у пэўным сэнсе выступіў нават зводнікам. Будучы  муж доўга не рашаўся папрасіць у Таццяны нумар тэлефона. Але дзякуючы падтрымцы Цэслера нумар быў здабыты.

  • На момант, калі Валодзя прасіў мяне вышыць падушку, у мяне быў малы дзіцёнак, і я не магла ўвесь час аддаваць гэтай працы. Першачарговымі для мяне ўсё роўна былі сям’я, муж, дзіцё, – распавядае Таццяна, – Але ў той жа самы час кожны дзень мне тэлефанаваў Вова. Звычайна мы з ім стэлефаноўваемся некалькі разоў на месяц, а тут ён мне кожны дзень званіў! І ціквіўся: як падушка? Як падушка? І гэта быў стымул зрабіць хутчэй. У выніку агулам недзе за тры каляндарныя тыдні я вышыла Шцірліца. Але было шмат падрыхтоўчай працы. Мы доўга рыхтавалі ніткі мулінэ, якімі вышывалася гэтая падушка. Сваімі рукамі, з Сяргеем Войчанкам дабіваліся адценняў. Таму што куплёныя ў краме адценні не падыходзілі. Нам была патрэбна вялікая расцяжка ад чорнага да белага, каб дабіцца эфекту "прамалёўкі". Ідэя падушкі была ў тым, што жанчыны так любілі Шцірліца з "17 імгненняў вясны", што сядзелі і доўгімі зімовымі вечарамі вышывалі крыжакам свайго куміра, любімага героя.

Усе залы музея аддалі пад выставу Уладзіміра Цэслера. І, дарэчы, не выключана, што адна з іх у выніку стане залай пастаяннай экспазіцыі дызайнера.

{quote-2}

А ва ўсіх “асабовых” праектах амаль заўжды выключна героі замежныя, сусветна вядомыя: “Праект стагоддзя: Двадцаць з ХХ” – знакамітыя яйкі, якія атаясамліваюць найцікавейшых, на думку мастака, людзей мінулага стагоддзя; самаіранічны “Школьны кабінет” з партрэтамі Сяргея Шнурава, Рамана Абрамовіча і Памэлы Андэрсан, які, у пэўным сэнсе, канстатуе факт дэградацыі культурных каштоўнасцяў у сучасным свеце.

Але чаму ў Цэслера ёсць “DranikLand”, ёсць “Merry Crisis!”, ёсць яшчэ шмат цікавых інтэрпрэтацый беларускіх рэалій і рэальнасці, але няма ніводнай асобы?

  • Ну, ты ж разумееш, я бяру толькі самых-самых, – тлумачыць Цэслер, хітра пабліскваючы вачамі, – Для “Школьнага кабінета” ў мяне былі сякія-такія ідэі. Але мне параілі, што лепш не трэба…

І гэта таксама пакуль што непазбежная частка нашага жыцця.

Праўда, усё адно, галоўным арт-аб’ектам на выставе стаў сын Цэслера Яша. На адкрыцці экспазіцыі ён пакорна сядзеў на белым кубічным узвышэнні, абыякава ставячыся да натоўпу, які, у сваю чаргу, праяўляў да яго надзвычайную ўвагу. Праўда, здавалася, што Яша да гэтага даўно прывык. Ён непасрэдна гуляўся ў “Сімпсанаў” на тэлефоне і фатаграфваў фатографаў, якія яго фатаграфавалі. Вось яно – самае непасрэднае ўзаемадзеянне сучаснага мастацтва з гледачамі!

  • Ведаеш, ён у мяне нават беларускія песні ведае! – хваліцца Цэслер, дапамагаючы мне выбраць цішотку і напяваючы песеньку пра парсючка, якую спявае Яша – вось шкада я словы не запомніла!

  • Табе трэба “DranikLand”! Дайце ёй “DranikLand”! – камандуе дызайнер.

І перада мной з’яўляецца чырвоная майка з памянёным надпісам у стылі лагатыпу “Кока-Колы”.

Вось яны – урокі самаіроніі ад Уладзіміра Цэслера. Толькі вучыся!

Фота аўтара.



Теги: творчество, искусство, мысли, люди, галерея
Будь в курсе событий
Подпишитесь на наш пятничный дайджест, чтобы не пропустить интересные материалы за неделю