USDКурс снизился 1.9739
EURКурс снизился 2.0967
Воля Чайкоўская | 19 октября 2012

Вулічнае мастацтва ў Беларусі: незаконна, небяспечна, непатрэбна?

Скандальныя расійскія вулічныя мастакі зачасцілі ў Мінск.

І вось следам за екацеранбуржцам Цімафеем Радзя ў мінскі музей сучаснага выяўленчага мастацтва запрасілі масквіча Кірыла Хто. Яны прыехалі ў сталіцу зацятай беларускай дзяржавы, каб расказаць беларусам як і навошта трэба маляваць на сценах. Гэта, трэба заўважыць, разнявольвае. Эксперыменты блізкіх суседзяў сапрўды захапляюць і здзяўляюць сваёй дасціпнасцю і смеласцю. Яны дзеляцца сваёй жыццёвай пазіцыяй з мінакамі, расказваюць ім праўду пра найноўшыя з’явы расійскай гісторыі, прымушаюць задумацца пра рэчы трансцэндзентныя. Вуліцы ажываюць.

Некалькі гадоў таму я пісала навуковую працу, а потым дыплом аб прасторы горада ў мастацтве. Перачытала шмат кніг пра гарадскую культуру, уладкаванне жыцця, аб’екты і тое, што мы з вамі, самі на тым не засяроджваючы ўвагу, з’яўляемся стваральнікамі гарадскога мастацкага кантэксту. Тады, праўда, я не цікавілася непасрэдна вулічным мастацтвам. Хутчэй, мастацтвам на вуліцах. А гэта з’явы даволі розныя.

Адна справа, калі мастацтва выходзіць на вуліцы. Калі ў горадзе з'яўляюцца рэпрадукцыі Марка Шагала альбо Руслана Вашкевіча, скульптурныя кампазіцыі, упісаныя ў асродак, фотасушкі, Zabor'ы і іншыя сучасныя спробы мастацтва прыцягнуць да сябе ўвагу.

Вулічнае мастацтва – гэта нешта зусім адрознае. Бо гэта – усё. Графіці і вулічны лубок, намляваныя дзецьмі класікі на асфальце і 3D-малюнкі, нецэнзурныя надпісы на плоце і "паляпшэнні на раёне" (Цімафей Радзя), стэнсілы, акцыі, перформансы. Гэта ўсё, пра што нам хопіць фантазіі падумаць крэатыўна, вострасацыяльна, эксцэнтрычна.

Цікава, што ўсё-ткі ёсць пэўная дызгармонія ў паняцця ў “вулічнае мастацтва” і “стрыт-арт”, хаця, быццам бы, гэта адно і тое ж, проста на дзвюх мовах. Але пад стрыт-артам часцей разумеюць графіці і стэнсілы, а калі ўжываюць фармулёўку “вулічнае мастатцва”, то гаворка ідзе пра акцыі, перформансы і іншыя сацыяльна-палітычна-філасофскія мастацкія здзяйсненні. Напырклад,  Кірыл Хто і Цімафей Радзя гавораць, што займаюцца менавіта вулічным мастацтвам. У той час, як іх амерыканскі кумір Бэнксі славуты стэнсіламі. А стэнсілы – гэта насценныя малюнкі, нанесеныя аэразольным балонам праз трафарэт, якія лічацца класікай стрыт-арту. Дарэчы, стэнсілы адрозніваюцца ад графіці вострасацыяльнасцю. Яна ёсць і ў Бэнксі, і ў Хто, і ў Радзі.

{quote-1}

Адным словам, пакуль культуролагі не ўнеслі яснасці ў тэрміналогію сучаснага працэсу вулічнага мастацкага жыцця, кожны разумее тое, што хоча. Мо, яно і правільна. Галоўнае, каб было ясна навошта гэта ўсё. І каб вулічнае мастацтва вы паспелі ўбачыць. Таму што яно зразумелае і дарэчнае толькі там і не можа гарманічна існаваць па-за вулічным асяродкам. Менавіта таму, напрыклад, Цімафей Радзя адмаўляецца ад выстаў: калі глядзіш фота альбо відэа вулічнага мастацтва, не адчуваеш дробязяў, маштабу, мэты. Тут фота і відэа патрэбны выключна як спосаб распаўюсду інфармацыі.

У свеце вулічнае мастацтва свабоднае і радыкальнае, яно крычыцьпра сябе, крычыць пра будзённасць мовай, зразумелай мільёнам (часам нават лаецца), яно дасціпнае і простае. У Беларусі вулічнае мастацтва можна характарызаваць некалькімі словамі: незаконна, небяспечна, непатрэбна. Тое, што зрэдку адбываецца на беларускіх вуліцах – гэта толькі першыя спробы разняволіцца і даказаць самім сабе, што "я магу гаварыць".

Два студэнты з творчай групы Duedro Стас Рабунскі і Кірыл Кулікоў – лічаць сябе першаадкрывальнікамі 3D-малюнку ў Беларусі. На віцебскіх тратуарах яны намалявалі ўжо не адну дзяўчынку з бензапілой. Імя мінскага вулічнага мастака Dream вы, можа, і не чулі раней, затое дакладна бачылі яго стэнсілы з партрэтамі беларускіх дзеячаў – Купалы, Скарыны, Вітаўта. Наогул, тое, што мы ведаем імёны або хаця б мянушкі вулічныхх мастакоў сёння – гэта ў пэўным сэнсе рэвалюцыя. Як калі Андрэй Рублёў першы насмеліўся падпісваць свае іконы. Бо насамрэч раней вулічнае мастацтва заўжды было ананімным, як факт калектыўнай творчасці гараджан.

Шкада, што ў адным тэксце не змесціш усяго пра вулічнае мастацтва. Вуліц жа шмат.

Duedro, “Дзяўчынка з бензапілой”

Цімафей Радзя, “Красная плошча”

Цімафей Радзя, “Паляпшэнні на раёне”

Dream, “Партрэт Янкі Купалы”

Цімафей Радзя, “Паляпшэнні на раёне”
Воля Чайкоўская, “Я магу гаварыць!”


Теги: творчество, мысли
Будь в курсе событий
Подпишитесь на наш пятничный дайджест, чтобы не пропустить интересные материалы за неделю