USDКурс снизился 1.8808
EURКурс снизился 2.0268

Воля Чайкоўская | 07 августа 2013

Глабальнае ў нацыянальным

У японцаў нейкае сваё, цалкам адрознае ад нашага мысленне. Гэта я падазравала даўно. Нават яшчэ раней, чым калі паглядзела дакументальны фільм “Японія за адзін дзень”, які прадзюсіраваў Рыдлі Скот, зняты праз год пасля трагедыі на атамнай станцыі Фукусіма-1. Такіх мэтанакіраваных, стрыманых і годных людзей як японцы – яшчэ пашукаць. 

Адзін з тых нешматлікіх японцаў – крэатыўны дырэктар буйнога японскага агенцтва PARTY Канта  Шыміцу (Qanta Shimizu), уладальнік золата Канскіх Львоў і Gold pencil на One Show Interactive.

{quote-1}

Часу на размову ў нас з Канта было вельмі мала. Да таго ж ангельская мова майго суразмоўцы была прыпраўленая крутым японскім акцэнтам, да якога, між іншым, беларускі суправаджальнік Канты прывыкаў мінімум дні два. Карацей, здараўся ў нас і поўны communication breakdown, а я, як магла, змагалася з цяжкасцямі... вымаўлення японскага госця. У выніку мы паразмаўлялі сцісла, агульна і простымі словамі пра складаныя глабальныя працэсы, якія сёння адбываюцца ў дызайне і культуры ў цэлым.

  • Па адукацыі я юрыст. Але заўжды вельмі любіў праграмаванне. Дызайнам і рознымі камп’ютарнымі штучкамі пачаў займацца недзе 8 гадоў таму. Працаваў у некалькіх японскіх часопісах у якасці дызайнера-рэдактара. Я не ведаў тады ніякіх праграм і ніякіх дадатковых дызайнерскіх хадоў. Вучыўся і рабіў шмат памылак. Я проста прыняў правілы гульні гэтай справы і пачаў вучыць спецыяльныя камп’ютарныя праграмы. Пачаў праграмаваць. У выніку стаў тэхнічным рэдактарам у PARTY. Вывучыў асновы рэжысуры ў рэкламе і два з паловай гады таму пачалася мая кар’ера крэатыўнага дырэктара. Цяпер я працую з Nokia, Sony. Але самы буйны заказчык нашага агенцтва – Toyota.

  • Да працы на пасадзе крэатыўнага дырэктара PARTY я ставіў розныя эксперыменты ў галіне найноўшых тэхналогій. Я нешта праграмую для сябе, для задавальнення, раблю нешта эксперыментальнае. У Японіі мой дом знаходзіцца каля аўтобуснага прыпынка. Людзі чакаюць аўтобус кожны дзень, і я гэта магу бачыць са свайго акна кожны дзень. І вось я вырашыў узламаць WI-FI роўтар і стварыць сваю WI-FI сістэму з уласным іменем. Я злучыў імя гэтай новай WI-FI-сістэмы з раскладам руху аўтобуснага транспарту. Словам, стварыў сістэму, па якой людзі, якія стаць на гэтым аўтобусным прыпынку каля майго дома і чакаюць грамадскі транспарт, могуць бясплатна карыстацца WI-FI і бачыць расклад руху транспарту з усімі падрабязнасцямі. Такі сабе эксперымент!

{quote-2}

Насамрэч лакальныя з’явы могуць мець глабальнае значэнне. Такія рэчы залежаць ад агульнага ўзроўню кульутры. У нас ёсць свой японскі культурны шлях і сваё бачанне таго, што такое крэатыў. Я ўпэўнены, што ў беларусаў яно таксама ёсць. Нацыянальнае часта хаваецца, не робіцца вельмі відавочным, але яно ёсць і яно мусіць быць.Чаму хаваецца? Таму што людзі з усяго свету ( Канта называе іх “global people” – Аўт.) проста не зразумеюць, у чым сэнс, калі засяродзіцца выключна на нацыянальных традыцыях і культуры. А рэклама павінна “чытацца”. Японія з’яўляецца адным з самых буйных вытворцаў рознай тэхнікі, якая прадаецца па ўсім свеце. Таму мы павінны рабіць нашу рэкламу зразумелай усяму свету. Галоўнае –прыдумаць добрую ідэю. А добрую ідэю прадаць вельмі лёгка, паверце. Вось узяць фатаграфію. Японцы не могуць вынайсці фатаграфію. Фатаграфія – гэта прыдумка Захаду. Але мы можам ацаніць сітуацыю і дадаць нешта новае. Фатаграфія – гэта вельмі глабальная рэч, як, зрэшты, і аўтамабіль. Заўжды маючы справу з глабальнымі рэчамі, трэба гаварыць на зразумелай усім мове. Але падтэкст цалкам можа быць лакальны.

{quote-3}

На мяне вельмі моцна паўплывала адна японская тэлеперадача. Гэта не мастацтва, канешне, а проста тэлевізійнае шоу. Ну, ведаеце, пытанні-адказы – Q&A. Але не з прафесійнымі нейкімі акцёрамі, а з простымі людзьмі з вуліцы. Стваральнікі перадачы падарожнічаюць па ўсім свеце, задаючы свае пытанні простым людзям. Гэта быў вельмі вялікі праект, які ўцягнуў вялікую колькасць простых людзей. Гэта найбольш натхняльная рэч для мяне. Я думаю, што гэтая праграма была ў пэўным сэнсе створана паводле японскага разумення крэатыву.

Што тычыцца непасрэдна мастацтва, то даволі цяжка нешта вылучыць. Насамрэч, я не асабліва абазнаны ў імёнах замежных мастакоў. Канешне, я ведаю прозвішчы мастакоў, напрыклад, якія паўплывалі ці ўплываюць на сусветныя працэсы. Але калі б мяне папрасілі назваць нешта адно найбольш важнае для мяне, то я назваў бы вось гэтую японскую тэлеперадачу.

Ну і, канешне, адной з найбольш захапляльных і натхняльных з’яў для мяне з’яўляецца Вікіпедыя! Я лічу, што гэта цудоўнае вялікае вынаходніцтва. Мы можам карыстацца ёй паўсюль і знайсці ўсё. Напрыклад, я не цікаўлюся футболам, але мне патрапіўся артыкул пра футбол, і я магу даведацца нават пра тое, чаго я не хацеў ведаць. Гэта вельмі натхняльна.

Падрабязней пра крэатыўную дзейнасць Канта Шыміцу тут.





Теги: мысли, люди, творчество, реклама, маркетинг
Будь в курсе событий
Подпишитесь на наш пятничный дайджест, чтобы не пропустить интересные материалы за неделю