|
Беларускі ўрад спрабуе ўдасканаліць і спрасьціць парадак і ўмовы прымяненьня ў Беларусі падаходнага падатку з фізычных асобаў. На даручэньне прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага Мінфін распрацаваў некалькі варыянтаў шкалы падаходнага падатку. Цяпер у Міністэрстве фінансаў схіляюцца да 12%. Аднак, як паведамляе Міністэрства падаткаў і збораў, канчатковае рашэньне ў гэтым пытаньні пакуль не прынятае.
Цяпер у Беларусі дзейнічае пяціўзроўневая шкала: 9%,15%, 20%, 25%, 30%.
Паводле Міністэрства фінансаў, у 2006 годзе сярэдняя стаўка вынятку па падаходным падатку ў цэлым па народнай гаспадарцы Беларусі склала 12,5%.
Былы старшыня Нацбанку Беларусі С.Багданкевіч мяркуе, што трэба было б вітаць увядзеньне адзінай стаўкі на ўзроўні 12%, бо ў Беларусі вельмі вялікая ценявая эканоміка.
Віктар Марахін, намесьнік старшыні камісіі бюджэту, фінансаў і падатковай палітыкі ў Палаце прадстаўнікоў, кажа, што разглядаецца некалькі варыянтаў зьмены падатку.
Кіраўнік цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка сказаў, што гадоў 15 піша на гэтую тэму і даказваў, што гэта будзе лепшым спосабам для пачатку рэформы падатковай сыстэмы.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Дубовік кажа, што падтрымлівае ўдасканаленьне падатковай сыстэмы, найперш — зьмяншэньне памеру падаткаў.
Юрыст і прадпрымальнік Сяргей Балыкін мяркуе, што адзіная стаўка падаходнага падатку спрашчае яго cплату.
Паводле эканаміста Міхала Залескага, увядзеньне 12% падатку будзе азначаць падвышэньне падатку для трох чвэртак насельніцтва краіны.
Источник - http://www.zautra.by/
(0) Оставить комментарий/Обсудить на форуме |