|
“Duty-Free” цяпер прапануе купляць толькі беларускае |
|
На памежным пераходзе "Бераставiца-Баброўнiкi" ў Гродзенскай вобласцi засталася адзiная крама на мяжы. Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўнiца тамтэйшага аддзялення "Белмытнясервiс". Прычым гэтую краму нельга лiчыць "Duty-Free", бо цяпер там прадаецца толькi прадукцыя беларускiх вытворцаў:
"Гэтыя памежныя крамы лiчылiся толькi да лютага "Duty-Free". А потым забаранiлi гандаль безакцызнымi таварамi. Цяпер у памежнай краме прадаецца толькi беларуская прадукцыя. На сённяшнi дзень у нас засталася толькi адна крама, бо астатнiя адмовiлiся працаваць выключна з беларускай прадукцыяй".
Змiцер Траўчук
Источник - http://www.belradio.fm/
(0) Оставить комментарий/Обсудить на форуме |