НовостиБизнесПравоВЭДТенденцииОбществоВопрос - ОтветСправочники
Главная arrow Тенденции arrow Ільготныя рэсурсы насельніцтву Беларусь прадае па сусветнай цане?
Обзоры экономики Республики Беларусь
Исследование сектора МСБ
Аналитические бюллетени МФК
Прогнозирование курса валют
Отраслевые обзоры
Актуальные обсуждения
Бизнес-литература
Полезные адреса
Полезные ресурсы
Ільготныя рэсурсы насельніцтву Беларусь прадае па сусветнай цане?

Пасля чарговага павышэння тарыфаў, электрычнасць для насельніцтва падаражэла адразу на чвэрць. Калі на пачатку года за 1 кВт/г мы плацілі 116 рублёў, то цяпер цана ўзрасла да 145 рублёў. Гэта дзіўна, таму што расійскую электраэнергію наша краіна купляе ўсяго па 4 цэнты (85 рублёў). А расійскі газ абыходзіцца дзяржаве на 86 долараў танней, чым яе жыхарам. Беларусы купляюць паліва амаль па сусветнай цане — 214 долараў за тысячу кубаметраў.

Нагадаем, што тарыфы павысілі задняй датай. І гэта нягледзячы на тое, што ліміт у 5 долараў, пра які казаў Аляксандр Лукашэнка, быў вычарпаны яшчэ на пачатку года. Эканамічнага абгрунтавання неабходнасці падняць тарыфы няма. А Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі каментаваць павышэнне кошту сваіх паслуг адмаўляецца.

Іронія заключаецца ў тым, што ратунку не варта чакаць нават ад закона “Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг”. Да росту тарыфаў ён не мае ніякага дачынення, патлумачыла Еўрарадыё адна з распрацоўшчыкаў закона, дэпутат Вольга Абрамава:

“Тарыфы вызначае Савет Міністраў. Гэта абсалютна розныя епархіі... Тут маецца на ўвазе абарона правоў спажыўцоў у сферы камунальных паслуг, у плане ведання сваіх правоў, абавязкаў, а таксама спосабаў дзеяння па абароне сваіх правоў”.

Дэпутат пагадзілася з тым, што павышэнне тарыфаў – мера непапулярная, але тым не менш назвала яе “аб’ектыўнай неабходнасцю”:

“Хоць аднаго грамадзяніна можа радаваць павышэнне тарыфаў? Тым не менш, гэта аб’ектыўная неабходнасць. Гэта зразумела, што і надалей тарыфы будуць павышацца...

Міжнародныя фінансавыя інстытуты па рэфармаванні эканомікі даўно патрабуюць, каб грамадзяне выйшлі на 100%-ую аплату кошту камунальных паслуг. А ў Беларусі гэта лічба істотна меншая. Тут акурат сацыяльная місія дзяржавы вельмі істотна не супадае з патрабаваннямі міжнародных фінансавых структур”.

Вольга Абрамава рост тарыфаў параўноўвае з горкімі лекамі, прымаць якія тым не менш неабходна:

“Ёсць нейкія лекі, якія выключна горкія... Але іх неабходна прымаць, што паробіш... Радасці гэта, натуральна, ні ў каго не выклікае. Кампенсавацца гэта будзе з боку дзяржавы ростам заробкаў, пенсій і іншых выплат”.

Кампенсаваць дзяржаве давядзецца шмат. Эканамісты “ПРАЙМ-ТАСС” падлічылі, што калі супаставіць заробак з ростам цэнаў на паслугі ЖКГ, беларус цяпер павінен атрымоўваць больш за 2000 долараў у месяц:

“Напрыклад, пяць год таму вы зараблялі 500 долараў, але зразумела, што згодна з пакупніцкай здольнасці 500 долараў у той час і сёння – не адно і тое ж.

У Беларусі за перыяд з 2002 года тарыфы ЖКГ узраслі прыкладна ў 6 разоў, адпаведна долар патаннеў у адносінах да тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў 4,5 разу. Такім чынам атрымоўваецца, што заробак у памеры 500 долараў у тыя гады, каб захаваць сваю пакупную здольнасць у адносінах да тарыфаў ЖКГ, павінен складаць цяпер не менш за 2300 долараў”.

І гэтыя падлікі былі зроблены яшчэ да апошняга росту тарыфаў.

Галоўным аргументам неабходнасці павышэння тарыфаў з’яўляецца тое, што насельніцтва Беларусі пакрывае нібыта ўсяго каля 32% сабекошту паслуг ЖКГ. Цікава, што пры гэтым па дадзеных Мінстату ў 1-м квартале прыбытак арганізацый Мінжылкамгасу павялічыўся на 45,2% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года. А рэнтабельнасць на некаторых прадпрыемствах склала ажно 36%. Стратных арганізацый у сістэме ЖКГ увогуле няма.

Незразумела, навошта павышаць тарыфы пры такой высокай рэнтабельнасці. І якім чынам камунальнікі яе ўвогуле дасягаюць, калі, па іх словах, насельніцтва вяртае ўсяго траціну ад усіх выдаткаў?

Источник - http://www.belradio.fm/

Discuss Topic (0) Оставить комментарий/Обсудить на форуме