НовостиБизнесПравоВЭДТенденцииВопрос - ОтветСправочники
Главная arrow ВЭД arrow Літоўцы пабудуюць у Мінску Цэнтр адпачынку
Правовые аспекты ведения ВЭД
Информация по странам
Таможня
Визовая поддержка
Коммерческие предложения
Бизнес-литература
Полезные адреса
Полезные ресурсы
Літоўцы пабудуюць у Мінску Цэнтр адпачынку

Инвестыцыйная група Гаспадарчага банку Літвы („Ūkio banko investicinė grupė“, ŪBIG) ужо падпісала ў беларускай сталіцы адпаведнае пагадненне.

Паводле папярэдніх падлікаў, інвестыцыі ў праект складуць 250 мільёнаў еўра. Усё фінансаванне літоўскае прадпрыемства ўзяло на сябе. Для ажыццяўлення задумы створана супольная фірма “Stadium”.

Праект забаўляльнага комплекса створаць беларускае прадпрыемства “Белпрампраект” і міжнародная арганізацыя “Pegasus Group”. Яго агульная плошча зойме 30 гектараў. Плануецца, што ў склад Цэнтра адпачынку ўвойдзе футбольны стадыён міжнароднага ўзроўню, разлічаны на 15 тысяч месцаў. Таксама там паўстануць гатэль і гандлёвы цэнтр. Разам з гэтым на тэрыторыі комплекса запланавана захаваць і ўзнавіць парк, разбіць новыя алеі і пляцоўкі для сямейнага адпачынку.

Карыстацца асноўнымі аб’ектамі комплексу можна будзе ў 2010 годзе.

Сяржук ГАЎРЫЛЕНКА, Радыё Рацыя

Источник - http://news.tut.by/

Discuss Topic (0) Оставить комментарий/Обсудить на форумеl