НовостиБизнесПравоВЭДТенденцииОбществоВопрос - ОтветСправочники
Главная arrow Бизнес arrow Рэнтабэльныя заводы зноў абклалі данінай
Финансы
Управление компанией
Бизнес-школа
Регионы
Бизнес о себе
База коммерческих предложений
Бизнес-литература
Полезные адреса
Полезные ресурсы
Рэнтабэльныя заводы зноў абклалі данінай

Каля 97 мільярдаў рублёў мусяць пералічыць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага разьвіцьця прадпрыемствы, што маюць высокую рэнтабэльнасьць. Паводле ўрадавай пастановы, вызначаныя 134 заводы й акцыянэрныя таварыствы, якія мусяць падзяліцца з фондам сваімі прыбыткамі. У іх ліку - “Беларуснафта”, “Белшына”, “Крыніца”, “Белаэранавігацыя”.

Мяркуецца, што сабранымі сродкамі будзе распараджацца Аляксандар Лукашэнка. Паводле экспэртаў, “даніна” нэгатыўна паўплывае на вытворчыя й інвэстыцыйныя праекты беларускіх прадпрыемстваў. “Гэта самы неэфэктыўны шлях выкарыстаньня прыбыткаў суб’ектаў гаспадараньня”, - лічыць эканаміст Васіль Шлындзікаў.

Фонд нацыянальнага разьвіцьця быў заснаваны Аляксандрам Лукашэнкам у 2005 годзе. Летась у яго было пералічана каля 62 млрд.рублёў.

Радыё Свабода

Источник - http://www.svaboda.org/

Discuss Topic (0) Оставить комментарий/Обсудить на форуме