USDКурс снизился 1.9703
EURКурс снизился 2.1019
| 20 мая 2013

AD.NAK!

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пачнецца 25 красавіка ўжо ў чацвёрты раз. Зрабіўшыся трэндам, фестываль разлічвае не толькі сабраць найлепшыя маркетынгавыя і рэкламныя творы, але і звярнуць увагу прафесійнай супольнасці на невідавочную аксіёму: калі ты — беларусаарыентаваны, ты ўжо ў трэндзе. Фестываль падштурхоўвае адмыслоўцаў і энтузіястаў да пошукаў свайго “прафесійнага шчасця” менавіта ў беларусацэнтрычным сегменце — уключыць выключнасць!

Упершыню ў гісторыі фестывалю ў адукацыйнай праграме 27 чэрвеня возьмуць удзел замежныя госці з Італіі і Японіі, якія раскажуць пра значнасць і адметнасць нацыянальнага складніка ў рэкламе сваіх краінаў, а таксама разам з прафесійнай супольнасцю Беларусі паспрабуюць разабрацца, якім чынам беларускасць паляпшае жыццё айчыннай рэкламы.

Летапіс фестывалю

AD.NAK!-2012: на конкурсную праграму фестывалю было пададзена болей за 300 заявак ад больш як 100 удзельнікаў.

Фестываль АD.NAK!-2012 ставіў мэту даць новы штуршок у развіцці рэкламна-камунікацыйнага рынку Беларусі і паказаць кампаніям іх брэнды і іх спажыўцоў з іншага боку, прымусіць па-новаму зірнуць на формы і сродкі камунікацыі брэндаў з аўдыторыямі.

AD.NAK!-2011: 272 заяўкі ад больш як 100 удзельнікаў.

Галоўная мэта АD.NAK!-2011 — выпрацоўка нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе, пошук новых формаў камунікацыі, адзначэнне найбольш эфектыўных сярод даўно існых, высвятленне, наколькі якасным камунікацыйным інструментам з’яўляецца беларуская мова, наколькі эфектыўная нацыянальна арыентаваная рэклама.

AD.NAK!-2010: 105 працаў ад 59 удзельнікаў.

Галоўная мэта АD.NAK!-2010 — вызначэнне становішча беларускамоўнай рэкламы на сучасным этапе. Неабходна было не толькі сабраць максімальную колькасць працаў і ўдзельнікаў, але і зразумець, як далей будзе развівацца гэты кірунак рэкламы ў нашай краіне. Спаборніцкі акцэнт, уласцівы фестывалям рэкламы, быў адсунуты на другі план.

Дадатковую інфармацыю аб фестывалі можна атрымаць па тэлефонах: 

+375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87

альбо праз e-mail adnak@budzma.org.



Теги: мероприятия, события, Беларусь
Будь в курсе событий
Подпишитесь на наш пятничный дайджест, чтобы не пропустить интересные материалы за неделю