USDКурс снизился 1.9703
EURКурс снизился 2.1019
| 30 октября 2013

У Беларусі стартуе даследаванне

Некамерцыйная грамадская краўдсорсінг-платформа Talaka.by пры падтрымцы рэсурсу аб маркетынгу ў Беларусі – Marketing.by запускае даследаванне «Лепшы маркетолаг Беларусі». У выніку правядзення даследавання прадстаўнікамі прафесійнай маркетынгавай супольнасці будуць вызначаны лепшыя спецыялісты ў галіне маркетынгу Беларусі.

Даследаванне будзе праводзіцца метадам снежнага камяка. Кожны, хто працуе ў сферы маркетынгу ў нашай краіне можа прыняць удзел у даследаванні, парэкамендаваўшы тых, каго лічыць лепшымі прадстаўнікамі прафесіі. У выніку будуць вызначаны лепшыя маркетолагі на думку прафесійнай супольнасці .

Вынікі даследавання будуць прадстаўлены ў канцы снежня напярэдадні Новага 2014 года.

Сутнасць метаду “снежны камяк”, які часта ўжываецца ў сацыялогіі, вельмі просты – трэба знайсці хаця б 1-го прадстаўніка мэтавай групы, задаць пытанні, якія цікавяць сацыёлага, і папрасіць яго парэкамендаваць 3-х іншых асабіста яму знаёмых. Затым можна ісці да рэкамендаваных людзей і працягваць апытанне. Пры гэтым праз некаторы час людзі пачнуць спасылацца на ўжо апытаных раней. У стандартным метадзе даследавання гэта з'яўляецца неабходнымі выдаткамі, але арганізатары даследавання «Лепшы маркетолаг Беларусі» вырашылі, што з паўторных рэкамендацый у рамках такога апытання можна зрабіць рэйтынг – на каго часцей спасылаюцца, той і з'яўляецца найбольш аўтарытэтным прадстаўніком маркетынгавай супольнасці.

Дзякуючы магчымасцям інтэрнэту працэс даследавання можна максімальна аўтаматызаваць. Платформа Talaka.by распрацавала сістэму, якая дазволіць досыць у простай форме правесці дадзенае даследаванне і ахапіць усіх прадстаўнікоў супольнасці маркетолагаў. Прамым вынікам павінен стаць рэйтынг прафесіяналаў складзены імі самімі.

«З аднаго боку мы спадзяемся, што гэты праект дасць магчымасць нам знайсці ідэальнага маркетолага ў нашу каманду. З іншага боку, Talaka.by дэманструе магчымасці тэхналогіі crowdsourcing – калі складаная задача (у нашым выпадку даследаванне), дэлегуецца супольнасці зацікаўленых людзей, адзначае заснавальнік і кіраўнік платформы Talaka.by Яўген Клішэвіч. Акрамя гэтага, запускаючы падобны праект, мы добра разумеем, што вынікі даследавання належаць не толькі нам, але і ўсёй супольнасці маркетолагаў. І таму мы чакаем, што супольнасць сама знойдзе магчымасць для выкарыстання яго максімальна эфектыўным чынам».

Магчымасці, якія адкрывае дадзенае даследаванне перад Супольнасцю маркетолагаў:

  • стварэнне інфармацыйнай нагоды для абмеркавання праблем развіцця супольнасці;

  • вылучэнне лідэраў думак і аўтарытэтных членаў супольнасці, прыцягненне іх да развіцця супольнасці;

  • ініцыяцыя новых праектаў для развіцця супольнасці на прынцыпах самаарганізацыі.

Прыняць удзел у даследаванні можна прайшоўшы рэгістрацыю ў якасці маркетолага на сайце правядзення даследавання  «Лучший Маркетолог Беларуси» (http://marketing.talaka.by).

Даведка: Talaka.by - некамерцыйная грамадская краўдсорсінг-платформа , якая дапамагае людзям сумеснымі сіламі рэалізоўваць сацыяльна значныя праекты ў Беларусі.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375 29 3281501 або e-mail : yauheni.klishevich@gmail.com.

Яўген Клішэвіч

Кіраўнік і заснавальнік Talaka.by



Теги: маркетинг, события, конкурс, Беларусь
Будь в курсе событий
Подпишитесь на наш пятничный дайджест, чтобы не пропустить интересные материалы за неделю