USDКурс снизился 1.9703
EURКурс снизился 2.1019
| 21 июня 2012

Ліберальны клуб сумесна з CASE Belarus абвяшчаюць працяг конкурса сярод эканамістаў

«Ліберальны клуб» сумесна з «CASE Belarus» абвяшчаюць працяг конкурса «Як правесці рынкавыя рэформы ў Беларусі: эканамічная тэорыя, замежны вопыт і беларуская спецыфіка».

Мэта конкурса – стварыць супольнасць кампетэнтных спецыялістаў у сферы рынкавых пераўтварэнняў і функцыянавання інстытутаў рынкавай эканомікі.

На конкурс неабходна даслаць сваё CV і эсэ на эканамічную тэматыку.

Мэтавая аўдыторыя:

- аспіранты, магістранты, студэнты старэйшых курсаў, супрацоўнікі ўніверсітэтаў і навуковых установаў, даследчых інстытутаў, а таксама ўсе сябры «Ліберальнага клуба».

Дэдлайн: 2 ліпеня 2012 года.

Аўтары 20 найлепшых прац у ліпені-верасні 2012 года прымуць удзел у серыі навучальных семінараў у Мінску. У якасці лектараў выступяць польскія і беларускія эксперты. А два найлепшыя студэнты атрымаюць магчымасць прайсці тыднёвую стажыроўку ў офісе CASE у Варшаве.

Заўкі на ўдзел, а таксама пытанні адносна ўдзелу, дасылайце на электронны адрас competition@case-belarus.eu

Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс – тут.



Теги: конкурс, экономика
Будь в курсе событий
Подпишитесь на наш пятничный дайджест, чтобы не пропустить интересные материалы за неделю