USDКурс снизился 1.9739
EURКурс снизился 2.0967
| 01 мая 2012

“Рэакцыя на чужое” Аляксея Талстова

Аўтар праекта – адзін з самых шматгранных маладых мастакоў Беларусі. Жывапіс, графіка, тэксты, музычныя праекты – усё ствараецца ім у роўнай ступені трапна і паспяхова. Аляксей – актыўны ўдзельнік мастацкіх праектаў у Беларусі і за мяжой. У 2010 годзе Талстоў браў удзел у праекце “Карціна алеем”, што праходзіў у галерэі, дзе прадставіў жывапісныя творы “Teddy, Piggy & the Great escape” і “Emma”.

“Рэакцыя на чужое” – гэта інтымныя разважанні аўтара, увасобленыя ў рэфлексійных тэкстах і замалеўках адносна бачанага і адчутага падчас падарожжаў па Індыі і Непале. Вынесеныя са старонак ўласнага скетчбука на белыя сцены галерэі, вербальныя ды маляваныя маналогі з’яўляюцца спробай асэнсавання сябе ў прасторы іншасветапогляднай культуры.

Аўтар не вызначае, што першапачаткова – малюнак ці тэкст. Слоўныя замалеўкі і маляваныя фразы дапаўняюць адно аднаго і ствараюць цэльную карціну разваг і пытанняў. Складаецца ўражанне татальнай самаізаляцыі - адмысловага стаўлення да далёкага падарожжа. Нічога не даследуючы, толькі фіксуючы навакольныя з’явы і асабістыя адчуванні, мастак імкнецца зведаць сябе, але быцам прыпыняецца на пэўным этапе, разумеючы немагчымасць завяршэння гэтае дзеі.

Экспазіцыя замыкае кола – ад успрыняцця вонкавых рэчаў да іх аддачы, але ў гэтай цыклічнасці адсутнічае пункт пераўтварэння, перайменавання – ніводнаму твору не даюцца новыя імены і сэнсы. Глыбока асабістыя, унутраныя дыялогі так і застаюцца пытальнымі.

Персанальная выстава Аляксея Талстова “Рэакцыя на чужое”

25 красавіка - 16 траўня 2012 года

Малая зала Галерэі сучаснага мастацтва "Ў"

Мiнск, пр-т Незалежнасцi, 37а

11.00 - 22.00 будні
12.00 - 22.00 выходныя

Уваход вольны



Теги: художник, зарисовки, Алексей Толстой, галерея, творчество
Будь в курсе событий
Подпишитесь на наш пятничный дайджест, чтобы не пропустить интересные материалы за неделю