USDКурс вырос 1.9703
EURКурс вырос 2.1019
| 18 февраля 2014

Спеўны праект «ВЯСЕЛЛЕ» рэалізаваны пры падтрымцы БНБ

Фальклорны гурт GUDA падрыхтаваў да выдання кампакт-дыск “ВЯСЕЛЛЕ”, які прадстаўляе нацыянальную вясельную традыцыю ў багацці і разнастайнасці рэгіянальнага гучання. Дыск прызначаны для тых маладых людзей, якія хацелі б надаць свайму вяселлю нацыянальны каларыт і разнастаіць ўрачыстасць элементамі традыцыйнага беларускага абраду, а таксама для ўсіх аматараў фальклору і этнічнай музыкі. Разам з вясельнымі спевамі і музыкай выданне мае апісанне фрагментаў беларускага вясельнага абраду, якія без цяжкасцяў можна ўвасобіць ў сучасных умовах.

-- “Старажытны вясельны абрад робіць свята сакральным інтымным глыбокім і непадобным да таго, што можа сёння прапанаваць індустрыя забаваў і пярэстых вечарынак”,-- кажа Вікторыя Міхно, спявачка і кіраўнік фальклорнага гурта. “Цікава, што старадаўнія традыцыі ўсё яшчэ жывыя ў далёкіх ад урбанізаваных асяродкаў вёсках, толькі сталіся яны забытымі і не перадаюцца ад старэйшага пакалення моладзі. Шмат хто лічыць, што да нашых традыцыяў губляецца павага, губляюцца самі традыцыі, губляюцца сувязі пакаленняў. Але, на мой погляд, сапраўдныя каштоўнасці ніколі не губляюць сваёй вартасці, а наадварот, толькі набываюць яе з часам. І мы ганарымся, што многія людзі разумеюць гэта. Праект “Вяселле” выйшаў пры падтрымцы Беларускага народнага банка і мы выказваем вялікую ўдзячнасць Канстанціну Цэрэтэлі, генеральнаму дырэктару Беларускага народнага банка і Крысціне Вітушцы, кіраўніку дэпартамента маркетынгу”.

Прэзентацыя праекта «ВЯСЕЛЛЕ» адбудзецца 2 сакавіка а 19-ай гадзіне ў Моладзевым тэатры эстрады (вул. Маскоўская, 18А).

Праграма прэзентацыі прапануе гледачам не толькі спевы і музыку, але і майстар-клас па беларускіх танцах, якія традыцыйна выконваліся на вяселлях. Такім чынам кожны можа стаць непасрэдным удзельнікам дзеі, а таксама вынесці з канцэрту каштоўныя навыкі. Таксама на імпрэзе можна будзе пачуць дудовую і скрыпічную музыку ў выкананні Алеся Лася, вядомага ў Беларусі майстра і музыкі, а вясельныя танцы зайграюць Аляксей Крукоўскі, Дзяніс Сухі, Вераніка Анцілеўская і Стас Чавус.

Абвешчаны кастынг вясельных пар, якія бяруць шлюб цягам бліжэйшага месяца! У абранай пары будзе магчымасьць паўдзельнічаць ў канцэртнай праграме і адчуць магію старажытнага вясельнага абраду. Атрымаць ўсю інфармацыю для ўдзелу ў праекце можна па тэлефону +375 29 6082556.

Квіткі можна замаўляць па тэлефонах 8-044-7347923 і 8-029-5701448 і ў касах Моладзевага тэатра эстрады.

Дадатковую інфармацыю таксама можна знайсці на сайце гурта GUDA www.guda.by, а таксама ў сетках Facebook https://www.facebook.com/pages/Guda/213420905430404?ref=hl і Укантакце http://vk.com/guda_group



Теги: музыка, события
Будь в курсе событий
Подпишитесь на наш пятничный дайджест, чтобы не пропустить интересные материалы за неделю