USDКурс снизился 1.8694
EURКурс вырос 2.0409

III Міжнародны фестываль квір-культуры DOTYK

ИНФО

24.02.2017
г. Минск, ул. Фабрыцыуса, 4, паверх3, Сталоўка XYZ
Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
Бесплатно

КОНТАКТЫ

III Міжнародны фестываль квір-культуры DOTYK пройдзе ў Мінску з 24 лютага па 6 сакавіка і прынясе з сабой шмат ззяння! Кінапаказы, лекцыі, спектаклі, выставы, гульні, спартыўныя заняткі, экскурсіі, вечарыны – агулам 36 мерапрыемстваў, прысвечаных тэмам фемінізму, ЛГБТ+, квір. DOTYK сабраў разнастайную праграму для тых, хто цікавіцца пытаннямі гендарнай ідэнтычнасці і правамі чалавека. Фестываль – крок да пераадолення праяваў сэксізму, гамафобіі і любых іншых формаў дыскрымінацыі ў беларускім грамадстве. Асноўнай пляцоўкай стане новая для Мінска прастора Сталоўка XYZ (вул. Фабрыцыуса, 4, паверх 3). Уваход на большасць мерапрыемстваў фестывалю будзе вольным за выключэннем вечарын адкрыцця і закрыцця, а таксама канцэрту гурта «ИВА НОВА». Шэраг мерапрыемстваў будзе патрабаваць рэгістрацыі. На фестывалі прысутнічае ўзроставае абмежаванне для наведвальнікаў 18+.

Кіно. Важная частка праграмы – кінапаказы. DOTYK, які вырас з кінафестывалю, не забываецца на свае карані. Гэтак, кожны дзень форуму будзе суправаджацца дэманстрацыяй фільмаў. Дакументальныя і мастацкія, поўнаметражныя і кароткаметражныя стужкі раскажуць пра смелую іранскую дзяўчыну, якая вырашыла чытаць рэп («Саніта»), пра святара, які жыве не ў сваім целе і абірае сваім шляхам карэкцыю полу («Ператвараючыся ў Эн-Крысцін»), пра рэлігійнага мусульманіна-гея, які ажыццяўляе сваю духоўную вандроўку да калыскі ісламу («Грэшнік у Мекке»), пра тое, што каханне належыць да натуральных правоў чалавека (праграмы «Простае жыццё», #5films4freedom, «Адзін дзень з жыцця …»). Сакрэт фільмаў адкрыцця і закрыцця фестывалю будзе абвешчаны бліжэй да падзеі.Выстава. Паралельна з фестывалем і ў якасці яго неад’емнага складніку адбудзецца выстава «Мы (не) адныя». Мастацкае выказванне аб жаданні салідарнасці, рэакцыя на падзеі 2016 года. Калі верыш у свабоду, роўнасць, братэрства і атрымліваеш удар пад дых – ваенныя дзеянні, міграцыйны крызіс, brexit, абранне Дональда Трампа. На працягу фестывалю можна будзе даведацца больш пра выставу, наведаўшы экскурсію з яе куратар_камі і ўдзельні_цамі, а таксама artist talk c Алісай Олевай (Расія, Вялікабрытанія) і Мішам Бадасянам (Германія).

Астатняе. Вядучыя ідэі фестывалю – салідарнасць і супольнасць. І падмацоўваць іх у праграме будзе значная колькасць партнёрскіх мерапрыемстваў. Спецыяльна да DOTYK сяброўскія арганізацыі стварылі новыя альбо пагадзіліся паўтарыць свае ўжо паспяховыя праекты. У рамках фестывалю пройдуць сумесныя мерапрыемствы з Жывой бібліятэкай, Праектам для жанчын «Здольная», MAKEOUT, ГА «Радзіслава», Праваабарончай арганізацыяй Human Constanta, ГА “Адукацыйны цэнтр”ПОСТ”, Міжнародным ЛГБТ-кінафестывалем ” Бок о бок “(Расія), Стакгольмскім кінафестывалем Queer Cinema (Швецыя)

Музыка. Расслабіцца і адпачыць ад насычанай праграмы можна будзе на вечарынах. Стартуе фестываль з DOTYK Opening Party: Bryozone (Адэса), Hyper Dead (Стакгольм), Komitet (Кіеў), p.m. (Крым), СЛЁЗЫ АМБАЛА (Кіеў), Алеся Жыткевіч (Мінск). Першы суботні вечар пройдзе з DOTYK-Lounge і DJ Scarlett. Закрыецца фестываль вечарынай з пераапрананнямі Gender Changer party w / DJs Pogodina + Scarlett пад дэвізам “гендар фры».

Інтэрнацыянальнасць. Да стварэння фестывалю ў чарговы раз далучыліся і замежныя госц_і ды інстытуцыі. Карціны кінапраграмы – стужкі з дзесяці краін: Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Індыі, Ірана, Расіі, Саудаўскай Аравіі, Фінляндыі, Швейцарыі, Швецыі. Над выставай «Мы (не) адныя» працавала міжнародная група куратара_к і не менш міжнародны склад маста_чак. Гасц_ямі і ўдзельні_цамі DOTYK сёлета стануць актывіст_кі, даследчы_цы, праваабарон_цы і маста_чкі з Арменіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Латвіі, Літвы, Партугаліі, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі.

Рэкламная кампанія. Асновай рэкламнай кампаніі фестывалю сталі Мінск і бляск, якога часам не хапае нашаму гораду і якога становіцца больш з кожным годам. Гэта гісторыя пра тое, што бляск і ззянне кожнага чалавека можа зрабіць жыццё людзей вакол ярчэйшым і весялейшым, пра тое, што індывідуальнасць кожнага важная і не трэба хаваць ды саромецца свайго ўнутранага святла. Таксама кампанія падмацоўвае ідэі салідарнасці і еднасці. Бо толькі разам бліскаўкі ствараюць свой неверагодны эфект.
 Больш пра DOTYK >>>


Теги: фестиваль, культура, социум

События Все события

Программа MBA Intensive
30.05.2017
1 830 BYN
Программа MBA Intensive
18.05.2017
1 830 BYN
Программа MBA General
04.05.2017
3 085 BYN
Программа MINI-MBA Professional
25.05.2017
1 240 BYN