USDКурс снизился 1.9629
EURКурс снизился 2.3103

Конференция Falling Walls Lab Киев

ИНФО

31.08.2016
Київ, вул. Мечникова, 2
Фонд Кличко
Бесплатно

КОНТАКТЫ

+380 44 4928005

29 верасня 2016 года ў Кіеве (Украіна) пройдзе канферэнцыя "Falling Walls Lab". Міждысцыплінарны фармат канферэнцыі "для маладых геніяў" мае мэтай даць таленавітай моладзі магчымасць прэзентаваць "прарыўныя" ідэі ў галіне навукі і тэхнікі, грамадскага жыцця, прамысловасці ці бізнесу.

Арганізатары шукаюць:

  • - маладых геніяў;
  • - генератараў ідэй і бізнес-мадэляў;
  • - мысляроў-інаватараў.

Узяць удзел могуць студэнты, прафесары, маладыя прафесіяналы, прадпрымальнікі. Вітаюцца спецыялісты з ступенню бакалаўра, магістранта, доктара. Канкурсанты мусяць прэзентаваць свой праект за 3 хвіліны і дадаць максімум 3 слайды прэзентацыі. Канферэнцыя скіравана на абмеркаванне інавацый і даследаванняў, што дае магчымасць маладым навукоўцам і вынаходнікам прадставіць свае ідэі, праекты ці ініцыятывы міжнароднай супольнасці.

Аўтар лепшай ідэі паедзе на фінал Falling Walls Lab 2016 у Берлін. Фінальнае мерапрыемства пройдзе 9 лістапада 2016 года.  Кандыдаты на ўдзел мусяць валодаць ангельскай на прасунутым узроўні.  Дэдлайн падачы заяўкі - 31 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.  Праект Falling Walls Lab быў заснаваны на сродкі нямецкага ўрада і прадпрымальнікаў на 20-я ўгодкі падзення Берлінскага муру.


Теги: конференции, обучение, стажировки

События Все события

Записей не найдено.