USDКурс снизился 1.8763
EURКурс снизился 2.0122

Праграма стварэння стартапаў у вобласці ўстойлівага развіцця для моладзі ў Нарвегіі

ИНФО

05.03.2017
г.Осло
Грант

КОНТАКТЫ

+47 48051780

Да 5 сакавіка 2017 г. праграма Young Sustainable Impact  (Осла, Нарвегія) па пашырэнні магчымасцей моладзі для вырашэння праблем устойлівасці ў 21 стагоддзі прымае заяўкі ад маладых прадпрымальных людзей з усяго свету для стварэння прататыпаў  і вырэшэння рэальных праблем устойлівага развіцця. 

Арганізатары шукаюць маладых людзей, якія маюць ідэю як дапамагчы планеце праз тэхналогіі, арганізацыі ды інш. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць працаваць над  дасягненнем адной  або некалькіх мэтаў устойлівага развіцця, ствараючы ўласны стартап.

Кандыдаты і кандыдаткі, якія пройдуць праз тры этапы адбору, стануць удзельнікамі інавацыйнай праграмы, што будзе доўжыцца з красавіка па жнівень 2017 г. У групе з 5 чалавек кожны ўдзельнік зможа выбраць, вырашэннем якой праблемы ўстойлівага развіцця ён ці яна змогуць заняцца, стварыўшы свой стартап. 
 

Арганізатары забяспечваюць:

  • пражыванне і харчаванне;
  • аплату авія-пералёту ў Осла;
  • інвацыйную праграму вышэйшага гатунку;
  • настаўніцтва, кіраванне, навучанне;
  • магчымасць пазнаёміцца з таленавітымі людзьмі з усяго свету;
  • выдатную магчымасць стварыць удалы стартап;
  • пазнаёміцца з інвестарамі, карпарацыямі, бізнесменамі;
  • даведацца на ўласным досведзе, што такое лідарства, самаразвіццё, камандная праца, інавацыі, крэатыўнасць, мэты ўстойлівага развіцця, прадпрымальніцтва.

 

Патрабаванні:

  • узрост 16 – 25 год і жаданне стварыць нешта новае з нуля;
  • наведванне ўсіх мерапрыместваў праграмы;
  • магчымасць знаходзіцца ў Осла з красавіка па жнівень 2017 г;
  • абавязак працягваць працу над праектам пасля заканчэння праграмы.


Заяўка падаецца анлайн на сайце арганізатараў: 
Крыніца: www.ysiglobal.com


Теги: конференция

События Все события

Скетчи
26.04.2017
10 BYN
Бесплатная Конференция для управленцев «CRM как искусство»
28.04.2017
Бесплатно
Семинар «Рисковый экспорт. За что экспортерам достается от налоговой»
04.05.2017
98 BYN
Конференция InTech-2017 «Цифровая трансформация бизнеса»
27.04.2017
Бесплатно