USDКурс вырос 1.9458
EURКурс вырос 2.2665

Сакавіцкія сустрэчы грамадскіх арганізацый і ініцыятываў

ИНФО

04.03.2017 в 12:00
г. Минск, IBB Hotel, Проспект Газеты Правда, 11
Офис европейской экспертизы и коммуникаций
Бесплатно

КОНТАКТЫ

+375 17 3922153

4-5 сакавіка ў Мінску адбудуцца Сакавіцкія сустрэчы грамадскіх арганізацый і ініцыятываў – двухдзённае мерапрыемства для абмену лепшымі практыкамі, досведам і ведамі паміж некамерцыйнымі арганізацыямі, прадстаўнікамі і прадстаўніцамі ініцыятыўных груп, якія жадаюць палепшыць жыццё ў грамадстве і ў сваіх супольнасцях.

Запрашаем да ўдзелу грамадскія і іншыя некамерцыйныя арганізацыі, ініцыятывы грамадзянаў, органы дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання, міжнародныя арганізацыі, медыі.

Рэгістрацыя: https://goo.gl/forms/BZ2ly6GUYaQeuFtt1

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць анкету да 25 лютага. Звярніце ўвагу, што колькасць удзельнікаў / удзельніц абмежаваная. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Транспартныя выдаткі не пакрываюцца.

Удзел у Сакавіцкіх сустрэчах – гэта магчымасць прадэманстраваць лепшыя практыкі і гісторыі поспеху актывістаў, актывістак і ініцыятываў, падзяліцца новымі падыходамі ў галіне развіцця недзяржаўных арганізацый і мясцовых супольнасцей, пабудаваць новыя партнёрскія сувязі паміж арганізацыямі і людзьмі для самастойнага вырашэння праблем.

Знайдзіце аднадумцаў і натхненне ў Сакавіцкіх сустрэчах!


Теги: встреча, бизнес, нетворкинг

События Все события

B.E.E.R.2017 – День Системного Инженера 2017
28.07.2017
Бесплатно
Арт-пикник Freaky Summer Party
29.07.2017
14,99 BYN
Презентация General Management Program
28.07.2017
Бесплатно