USDКурс вырос 1.9405
EURКурс вырос 2.3262

Школа "Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё"

ИНФО

12.02.2017
г. Мiнск, Лятучы ўніверсітэт
Лятучы ўніверсітэт
Бесплатно

КОНТАКТЫ

Сёння грамадская прастора – гэта кропка канцэнтрацыі праблем развіцця горада: сацыяльных і культурных, палітычных і прававых, інфраструктурных і эканамічных. 
Паркі, плошчы, гандлёвыя цэнтры, вакзалы – ўсё гэта месцы сутыкнення гараджанаў, супольнасцяў, інстытутаў і структур, а таксама іх інтарэсаў і розных оптык і логік. Гэта кропка напружання і энергіі гарадскога развіцця.

Лятучы ўніверсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка” (Зелёный портал ) , альманахам “Гарадскія даследаванні”, “Архітэктурным Бюро 35” і Беларуская Партыя Зялёныя - БПЗ запрашае на адукацыйную праграму “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”. 

Мэта праграмы – развіццё ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. 

Заняткі праграмы будуць праходзіць з 24 лютага па 25 чэрвеня, праграма прадугледжвае 7 сессій, кожная з якіх будзе доўжыцца 3 дні (прысутнасць на ўсіх сессіях абавязковая, падрабязная праграмма тут).

Заяўкі прымаюцца да 12 лютага 


Теги: курс, образование

События Все события

Записей не найдено.