USDКурс снизился 1.9629
EURКурс снизился 2.3103

Як ажывіць Мінск: Кастрычніцкая vs Зыбіцкая

ИНФО

08.11.2016 в 19:00 - 21:00
г. Минск, ул.Фабрициуса, 4, Imaguru: Бизнес-Клуб/Startup Hub
Анлайн-часопіс “Ідэя”
Бесплатно

КОНТАКТЫ

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на дыскусію “Як ажывіць Мінск: Кастрычніцкая vs Зыбіцкая”. Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!).  Рэстарацыі, імпрэзы і вечарыны на Кастрычніцкай ды Зыбіцкай вуліцах Мінска цалкам аднавілі забаўляльную культуру горада. Хто дапамог начному жыццю Мінска выйсці з комы? Чаму ў 2-мільённым Мінску гэта атрымалася толькі нядаўна і як не страціць імпэт? Якія карысныя высновы мы можам зрабіць з кейсаў Кастрычніцкай і Зыбіцкай для развіцця культуры Мінска? 

- Нашыя госці - “агенты зменаў” з абодвух цэнтраў прыцяжэння, якія дапамагаюць Мінску стаць сучасным еўрапейскім горадам, не горшым за Варшаву ці Кіеў.

- Міла Котка, куратарка фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brazil, супрацоўніца Амбасады Бразіліі ў Беларусі

- Дзяніс Вальдэс, саўладальнік бара El Pushka, настаўнік школы барменаў Splash & Dash

- Яся Каралевіч-Картэль, журналістка, анлайн-часопіс CityDog.by 

Спікеры падзеляцца ўласным паспяховым досведам і адкажуць на пытанні аўдыторыі ў нефармальнай атмасферы.

РЭГIСТРАЦЫЯ >>>


Теги: дискуссия, бизнес, нетворкинг

События Все события

Записей не найдено.