USDКурс снизился 1.9629
EURКурс снизился 2.3103

Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека

ИНФО

10.12.2016 в 13:00 - 19:00
г. Минск, Галерея TUT.BY, пр.Дзержинского, 57, 9 этаж
Жывая Бібліятэка Беларусь
Бесплатно

КОНТАКТЫ

Жывая бiблiятэка праводзiцца ў межах праэкта ААН "Iнклюзiўная Беларусь". Мы кожны дзень праходзім міма адзін аднаго, не ведаючы што кожны нясе ўнутры сябе. Можа гэтая жанчына, што сядзіць насупраць вас у метро са стомленым позіркам, яшчэ гадзіну таму трымала за руку дзіцяці, якое памiрае. І ведаючы гэта, вы б абавязкова задумаліся, якімі цяпер вачыма яна глядзіць на жыццё. Ці ёсць ёй справа да высмейвання вэйпераў і ці можа яна пасля пабачанага бесклапотна адпачываць? 

Ці хацелі б вы запытацца што-небудзь ў таго, хто выкрыквае: «Свабодная каса», цi цяжка працаваць у рэстаране хуткай ежы? 

А можа вы хочаце спытаць у дзяўчыны, якая свядома адмовілася ад адносін з мужчынамі, як ёй жывецца ў грамадстве, якое праводзіць паміж ёй і ім яркую недвухсэнсоўную рысу? 

Жывая Бібліятэка - гэта ўнікальнае мерапрыемства, дзе "кнігі" - гэта людзі з нейкім унікальным досведам, ідэнтычнасцю ці рэдкай прафесіяй, нязвыклым для большасьці ладам жыцця ці светапоглядамі, у дачыненні да якіх існуюць стэрэатыпы і забабоны. 

Вы можаце запытацца ў кожнага з іх, як гэты досвед ўплывае на іх жыццё. Ці лічаць яны сябе асаблівымі ці наадварот імкнуцца не вылучацца? 
Жывая бібліятэка - гэта квіток у бясконцы свет Іншага, Іншага чалавека. 

Што для гэтага трэба? Усё больш, чым проста: з 13.00 да 19.00 вам трэба быць у Галерэі ТUT.BY па адрасе пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх (ст.м. Міхалова). Уваход вольны! Але просім прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы  >>>   (да 23.59 9 снежня). 



Теги: встреча, бизнес, нетворкинг, литература

События Все события

Записей не найдено.