USDКурс снизился 1.9351
EURКурс снизился 2.2534
Павел Бераснеў | 30 октября 2012

МВФ раіць Беларусі сачыць за інфляцыяй, а не ростам ВУП

Дасягненне мэтавых паказчыкаў па росце ВУП у памеры 5% у гэтым годзе і  8,5% у наступным немагчыма без таго, каб падвергнуць небяспецы макраэканамічную стабільнасць, пра гэта па выніках постпраграмнага маніторынгу заявіў на брыфінгу  журналістам Дэвід ХОФМАН, кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі.

Ён лічыць, што аб'ём бюджэтнай падтрымкі і стымулявання, якія неабходны для дасягнення такіх тэмпаў росту, паставіць пад пагрозу задачы, што стаяць у галіне інфляцыі і абменнага курсу:

{quote-1}

Пры гэтым захаваць макраэканамічную стабільнасць беларускія ўлады могуць з дапамогай цэлага шэрагу спосабаў – у тым ліку за кошт прыватызацыі. Але, на думку кіраўніка місіі МВФ у Беларусі, прыватызацыя - гэта не адзіны варыянт у галіне эканамічнай палітыкі, да якога могуць звярнуцца ўлады:

- Больш жорсткая грашова-крэдытная палітыка, правядзенне ўстойлівай і эканамічна абгрунтаванай падаткова-бюджэтнай палітыкі, скарачэнне крэдытавання ў рамках дзяржаўных праграм – такі набор мер у спалучэнні з гнуткім абменным курсам даў бы магчымасць уладам абмежаваць і стрымаць ціск на плацёжны баланс, што дазволіла б захаваць макраэканамічную стабільнасць.

{quote-2}

Аднак, па словах спадара Хофмана, зніжэнне стаўкі рэфінансавання, якое было зроблена за гэтым, і высокія тэмпы росту зарплаты ў рэальным выражэнні зараз вядуць зноў да з'яўлення ціску на цэны і абменны курс. Каб супрацьстаяць узнікненню такога ціску і захоўваць стабільнасць эканомікі, МВФ прапануе беларускаму ўраду праводзіць рашучыя і паслядоўныя меры. Да прыкладу, Міжнародны валютны фонд вітае павышэнне Нацбанкам Беларусі патрабаванняў да абавязковых рэзерваў, а таксама нядаўна зробленыя заявы аб магчымым павышэнні стаўкі рэфінансавання ў хуткім часе:

- Мы мяркуем, што Нацбанку трэба неадкладна пачаць павышэнне працэнтных ставак па аперацыях цэнтральнага банка, каб забяспечыць іх захаванне на ўстойліва станоўчым узроўні ў рэальным выражэнні, што абароніць трымальнікаў укладаў у беларускіх рублях. Таксама мы вітаем намеры ўраду збалансаваць бюджэт на 2012 і 2013 гады, што адпавядае задачам дасягнення макраэканамічнай стабілізацыі.

Аднак патрабуюцца і значныя дадатковыя крокі – сюды, акрамя вышэй агучанай прапановы звяртаць увагу на зніжэнне інфляцыі, а не на рост ВУП, адносяцца таксама крокі па жорсткаму стрыманню крэдытавання ў рамках дзяржаўных праграм, па недапушчэнні росту зарплаты тэмпамі, якія апераджаюць тэмпы росту прадукцыйнасці працы. Акрамя гэтага МВФ рэкамендуе Нацбанку працягваць рэалізацыю палітыкі гнуткага курсаўтварэння і імкнуцца да нарошчвання рэзерваў для абароны ад знешніх шокаў. Ну і канечне, праводзіць структурныя рэформы эканомікі:

- Структурныя рэформы стануць ключавым фактарам павышэння узроўню жыцця ў Беларусі. Безадкладнасць такіх рэформаў хутка нарастае ў сувязі з нядаўнім уступленнем Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, што павышае міжнародную канкурэнцыю для беларускіх прадпрыемстваў, а таксама ў сувязі з узмацненнем міграцыі кваліфікаванай працоўнай сілы за межы Беларусі. Для пераадолення гэтых з'яў патрабуецца значнае і ўстойлівае павышэнне прадукцыйнасці працы і канкурэнтаздольнасці.

{quote-3}

Дарэчы, пра сацыяльную абарону і ўзровень жыцця ў Беларусі: па ацэнцы МВФ, пры захаванні бягучых макраэканамічнай і структурных палітык з цягам часу будзе вельмі складана захаваць сённяшні ўзровень жыцця або забяспечыць яго ўстойлівае і працяглае паляпшэнне і павышэнне. Менавіта таму МВФ заклікае да таго, каб беларускія ўлады сталі на шлях правядзення глыбокіх структурных рэформ:

- Рэформы павінны прывесці да павышэння прадукцыйнасці беларускіх прадпрыемстваў, іх прыбытковасці і канкурэнтаздольнасці. Гэта дазволіць павышаць узроўні зарплаты і даходаў, забяспечыць павышэнне ўзроўню жыцця да ўстойлівага узроўню, які можна будзе працяглы час захоўваць. Я не хачу сказаць, што такі пераход з'яўляецца лёгкім. Магчыма, асобныя грамадзяне або нават слоі насельніцтва неадкладнага станоўчага эфекту ад правядзення гэтых мер не адчуюць. Менавіта таму мы рэкамендуем адначасова ўводзіць сістэму адраснай сацыяльнай абароны. Мы лічым, што гэта больш эфектыўная і правільная падтрымка, чым агульнае субсідзіраванне прадпрыемстваў у цэлым.

{quote-4}

. А вось наконт новай праграмы запазычанняў гаварыць пакуль рана:

- Для перамоў па магчымай новай праграме спатрэбіцца згода ўсіх службовых асоб Беларусі (у тым ліку і на самым высокім узроўні) адносна ўсеабдымнага пакета мер эканамічнай палітыкі, які атрымае дастатковую падтрымку з боку краін-членаў МВФ. Такі пакет мер павінен уключаць паслядоўную палітыку, накіраваную на забеспячэнне макраэканамічнай стабільнасці, а таксама абавязацельства рэалізоўваць глыбокія структурныя рэформы.

Спадар Хофман дадаў, што Беларусь звярталася з афіцыйнай просьбай аб адкрыцці новай праграмы ў маі мінулага года і, наколькі разумеюць у МВФ, гэтая просьба застаецца ў сіле. Аднак канкрэтная сума пазыкі пакуль не канкрэтызаваная.






Будь в курсе событий
Подпишитесь на наш пятничный дайджест, чтобы не пропустить интересные материалы за неделю