title image

Дар'я Каткоўская: «Кожная сфера бізнэсу адчувае ўдар па сабе»

Новы Закон аб рэкламе. Што цяпер будзе?

Няшмат часу прайшло з моманту ўступлення ў сілу новага Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе». Новаўвядзенняў хапае, але што яны за сабой пацягнуць, ніхто яшчэ так дакладна і не ўсвядоміў. Ды, відаць, і адбудзецца гэта не адразу. А пакуль спецыяліст у галіне заканадаўства аб рэкламе і старшы юрыст адной з найбуйнейшых юрыдычных кампаній Беларусі “Сцепаноўскі, Папакуль энд партнэрс” Дар’я Каткоўская распавядае пра плюсы і мінусы новай рэдакцыі закона аб рэкламе, параўноўвае нашу сітуацыю ў рэкламнай сферы з замежнай і разважае, як можа быць у ідэале.

‒ Як вы ў цэлым ацэньваеце змены ў Законе «Аб рэкламе»? Што зменіцца на рэкламным рынку Беларусі?

‒ Нейкага падзення рынку я не чакаю. Больш рэвалюцыйнымі былі змены, якія былі прыняты ў 2006 годзе. І рынак гэта таксама перажыў. Гэта ўжо другое прышэсце новай рэдакцыі. Таму я лічу, што рынак з гэтым справіцца. Што тычыцца маёй ацэнкі закона… Праект, які прапаноўваўся грамадскасці для абмеркавання, вельмі адрозніваецца ад прынятага варыянту закона. З пункту гледжання нейкіх тэхнічных новаўвядзенняў (па памеры шрыфтоў, па дазволу замежнай мовы, больш інфармацыі) – гэта ўсё добра. Але ёсць адна вельмі важная змена пра абмежаванне неабмежаванага кола асобаў. Я лічу яе троху, скажам, не адпавядаючай рынку. І шмат у чым незразумела, як пойдзе практыка. Ёсць адчуванне, што закон сыраваты, і калі яго прымалі, не ўяўлялі, якім чынам ён будзе прымяняцца ў асобных сітуацыях. Па вялікім рахунку, падчас падрыхтоўкі закона нейкіх вялікіх кансультацый з той жа бізнэс-супольнасцю не было.

‒ У чым галоўныя станоўчыя і адмоўныя змены ў законе?

‒ Са станоўчага: большае выкарыстанне замежнай мовы, у тым ліку для незарэгістраваных таварных знакаў. Памяншэнне інфармацыі (выхадных дадзеных), якая размяшчаецца ў рэкламе: УНП, дазвол, ліцэнзія і г.д. Як станоўчы момант, магу адзначыць змены ў рэкламе «парасонавых» брэндаў. Усё-ткі гэта правільна, калі рэкламуецца «парасонавы» брэнд, памер шрыфта з назвай рэкламуемага тавара (напрыклад, указання, што гэта пітная вада, якая рэклямуецца пад “гарэлачным” брэндам) мусіць быць такім жа, каб не было ўвядзення ў зман. Раней гэта выкарыстоўвалася не зусім як схаваная рэклама, але мела пэўны схаваны падтэкст.

З адмоўнага: абмежаванне неабмежаванага кола асобаў. Гэта падводзіць пад рэгуляванне закона вельмі вялікую колькасць мерапрыемстваў, кірункам якіх з’яўляецца не зусім рэклама. Напрыклад, піяр, B2B, праграмы лаяльнасці. Невядома, як цяпер з імі стасавацца. Наогул, кожная сфера бізнэсу адчувае ўдар па сабе, па сваіх рэкламных актыўнасцях. Гэта і тыя, хто рэкламуе піва, і тыя, хто рэкламуе лекі, і тыя, хто рэкламуе азартныя гульні. Мы зараз не ацэньваем, добрыя гэтыя твары і паслугі ці не. Але ў любым разе іх вытворцам трэба змяняць свае падыходы да рэкламы нейкім карэнным чынам.

‒ Якія незвычайныя цікавыя выпадкі, звязаныя з рэкламай, здараліся ў вашай практыцы?

‒ З вясны гэтага года нарэшце юрысты, якія працуюць у сферы камерцыйных паслуг у Беларусі, маюць права атрымаць пасведчанне і стаць адвакатамі. І большасць нашых супрацоўнікаў стала адвакатамі, цяпер мы маем права абараняць кліентаў у агульных судах.

З цікавага: у нас была судовая справа, у якой, напрыклад, аспрэчваўся пэўны рэкламны клэйм аб тым, што гэта самы стары (традыцыйны) тавар у пэўнай галіне. І мы падавалі дакументы з дзяржаўнага архіву, якія пацвярджалі, што прадпрыемства, якое зараз існуе і робіць гэты тавар, сапраўды існавала на гэтым месцы з сярэдзіны ХІХ стагоддзя і на ім была вытворчасць гэтага тавару, і гэтыя традыцыі перадаваліся ад адной формы прадпрыемства да іншай. Аспрэчваў гэты клэйм Мінгандль. Бо ў рэкламе недапушчальна выкарыстоўваць словы ў найвышэйшай ступені – самы стары, самы лепшы… Калі няма падставаў гэта пацвердзіць. Напрыклад, калі вы бачыце рэкламу: самая лепшая кава. Там мусіць быць спасылка: адпаведна з вынікамі конкурсу «Выбар году спажыўцоў-2012», напрыклад. Калі такіх вынікаў няма, то ў рэкламе нельга сказаць, што гэта самы лепшы тавар. Мы працуем з абсалютна любымі формамі рэкламы. І даволі часта, калі мы пішам нейкія лісты і тлумачым нашу пазіцыю, то выкарыстоўваем і слоўнікі (калі даводзім пра канкрэтнае значэнне нейкага слова), прыводзім замежную практыку, паказваем відэаролікі.

Таксама была справа, калі ў вонкавай рэкламе тэлевізараў хацелі выкарыстаць дыснееўскага анімацыйнага персанажа Халка. Гэта не было ўзгоднена ў Мінгарвыканкаме. І была прызначана экспертыза. Так як у Беларусі няма спецыяльнага органа, які можа праводзіць экспертызы ў гэтай галіне, мы звярнуліся па экспертызу ў Дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Апыталі студэнтаў-псіхолагаў 3-4 курсаў і аказалася, што дарослыя поўнагадовыя людзі ў большасці сваёй лічаць,што Халк страшны, яны яго баяцца, ён парушае прынцыпы маралі нашай краіны. Таму выкарыстанне яго ў вонкавай рэкламе немагчыма.

‒ Калі параўнаць новую рэдакцыю Закона «Аб рэкламе» ў Беларусі з замежнымі практыкамі, што мы маем?

{quote-1}

Чым ёсць канкрэтна самарэгуляванне ў рэкламе і як яно мусіць функцыянаваць у ідэале?

‒ Як правіла, гэта спецыяльны орган кшталту Асацыяцыі рэкламных арганізацый. У нас, дарэчы, у Беларусі таксама ёсць Асацыяцыя рэкламных арганізацый, гэта некамерцыйнае аб’яднанне арганізацый, якія працуюць у гэтай галіне. Але яе голас, на жаль, не з’яўляецца ўплывовым. І гэта не толькі праблема асацыяцый. Гэта праблема і рэгулявання. Бо грамадскасць не прыцягваецца да рэгулявання. То бок нас, простых грамадзянаў, ніхто не пытаецца, як гэта трэба рэгуляваць, ці парушае гэта нашыя прынцыпы маралі. Ды і меркаванне спецыялістаў дзяржавай улічваецца вельмі мала. Прычым толькі на нейкім кансультацыйным узроўні. А ў іншых краінах, наколькі мне вядома, хаця, канешне, я не вялікі спецыяліст па замежным рэгуляванні гэтай дзейнасці, ёсць органы, якія, у тым ліку, робяць экспертызу, могуць выносіць нейкія папярэджанні. Рынак рэгулюе сябе сам. Ёсць нейкі пул уплывовых арганізацый, якія працуюць на рынку, і іх меркаванне таксама з’яўляецца часткай рэгулявання рынку ў сэнсе парушэнняў. Акрамя таго, большасць рэчаў усё-ткі вырашаецца не пры дапамозе адміністрацыйных працэдур…

Интересно? Поделитесь с друзьями!
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Похожие статьи

Imaguru Video

Популярное