title image

Талака.by: Attention! Not for profit business!

“…мы не падтрымліваемся дзяржавай ці нейкім адным пэўным інвестарам…”

Талака спрадвеку лічыцца адным са спосабаў арганізацыі працы ў беларусаў: талакой будавалі хаты, жалі і касілі… Talaka.by – гэта праект XXI стагоддзя, у аснове якога закладзены той жа прынцып добраахвотнай дапамогі. Расказвае стваральнік унікальнай сацыяльнай платформы Яўген Клішэвіч:

“З легендаў і казак былых пакаленняў…”

Усё пачыналася два гады таму і, можна сказаць, з мовы. У мяне было жаданне паспрыяць падтрымцы беларускай мовы і я пачаў удзельнічаць у рознага кшталту ініцыятывах, як, напрыклад, пераклады фільмаў на беларускую мову. У абсалютнай большасьці праектаў я бачыў адныя і тыя ж праблемы, якія не давалі нармальна рэалізоўвацца праектам.

З іншага боку я разумеў, што вакол шмат актыўных творчых маладых людзей з цікавымі і карыснымі ідэямі. Яны жадаюць нешта ствараць, але часам дрэнна разумеюць, нават як зрабіць першы крок. І ў мяне з’явілася думка, што неабходна стварыць пляцоўку, дзе людзі маглі б знаходзіць усё неабходнае для таго, каб здзейсніць свае задумы. Я дзяліўся гэтым з сябрамі, разглядаў розныя варыянты, збіраў меркаванні, шмат думаў на гэты конт. Паступова ідэя выкрысталізоўвалася. У выніку пяціхвіліннага мазгавога штурму нарадзілася назва –Талака. Мы хутка зарэгістравалі дамен Talaka.by. І ўжо, здаецца, сама назва казала, якой будзе нашая будучая платформа.

Attention! Not for profit business!

Мы некамерцыйная грамадская платформа. Што гэта значаць? Я, як заснавальнік, ня буду атрымоўваць прыбытак ад праекта, а ён увесь будзе ісьці на яго далейшае разьвіцьцё. Хаця гэта зразумела не выключае, што супрацоўнікі нашае каманды, як і я, будзем атрымоўваць заробак. Ці будзе гэта бізнесам? На Захадзе ёсць такое паняцце – not-for-profitbusiness. Тое, чым мы займаемся, можна назваць сацыяльным прадпрымальніцтвам. Зарабляць грошы я буду на іншых сваіх праектах. Але пакуль у мяне ёсць такая магчымасць, я цяпер цалкам прысвячаю свой час Talaka.by.

“Грамадскі” абазначае, што платформа не падтрымліваецца дзяржавай, у яе няма гаспадароў ці інвестараў. Мы ствараем Talaka.by як грамадскі праект, то бок мы стварае яго для грамадства і атрымоўваем падтрымку ад грамадства. Такім чынам, мы упэўненыя, што платформа будзе найбольш паспяхова развівацца і функцыянаваць. У нас ёсць некалькі крыніц фінансавання, якія мы будзем выкарыстоўваць.

Першая — гэта краўдфандзінг. Мы абапіраемся на прынцып Вікіпедыі: калі карыстальнікі асэнсуюць рэальную важнасць Talaka.by, то яны будуць ахявяроўваць, хто колькі можа.

Другая крыніца – мецэнатства. У беларусі ёсць бізнесмены, якія ўжо гатовыя падтрымліваць нас. У хуткім часе мы плануем стварыць нешта накшталт папечыцельскага савета з прадпрымальнікаў, якія б падтрымлівалі платформу. Яны будуць забяспечваць40-60% неабходнага фінансавання. Мы нясем у масы прынцып, што ёсць тыя, хто зарабляе грошы, і тыя, хто дамагаецца пераменаў да лепшага. На Захадзе людзі ўжо прыйшлі да разумення такога “размежавання” і актыўна падтрымліваюць некамерцыйныя арганізацыі. У нашай краінетрэба рыхтаваць грамадства, расказваць людзям, чамуважна выстройваць культуру мецэнацтва.

Яшчэ адзін альтэрнатыўнысродак фінансавання – фонды. Магчыма, мы будзем разглядаць варыянты атрымання пэўных грантаў на развіццё. Але з самага пачатку мы арганізоўваем сістэму такім чынам, каб мець магчымасць цалкам існаваць за кошт нутраных беларускіх рэсурсаў.

Чацвёртая крыніца – спонсарскія праекты. Кампаніі могуцьцалкам прафінансаваць нейкі адзін з праектаў, прадстаўленых на платформе, узамен на тое, што яны публічна будуць праходзіць як спонсары. Пэўны адсотак ад сумы на праект у такім выпадку пойдзе на падтрымку самой платформы Talaka.by.

Цяпер мы актыўна распрацоўваемкожны з гэтых чатырох накірункаў. Яны разам могуць забяспечыць стабільнае развіццё праекта. Пакуль, канешне, мы ўкладваем у большай ступені асабістыя сродкі. Трэба дасканала наладзіць бізнес-працэсы, цалкам сфарміраваць каманду. Калі мы гэта зробім, тады ўжо болей актыўна будзем звяртацца па фінасанне.

Банэрная рэклама нам не падабаецца. Уявіце, калі б у Вікіпедыі была б банэрная рэклама! Думаю, гэта значна б зменшыла папулярнасць рэсурса. Рэклама сама па сябе даволі надакучлівая рэч, таму мы ўсёж такі хацелі б абысціся без яе. Акрамя таго, сумяшчаць у адным месцы краўдфандынг і рэкламу – не зусім сумленна датычна карыстальнікаў.

Калі праект будзе мець вялікі поспех у Беларусі, то можна будзе паспрабавацьперанесці тэхналогію Talaka.by у іншыя краіны і ўжо тамманетызаваць тэхналогію. Але важна падкрэсліць, што самамэта – гэта разварочванне платформы ў Беларусі.

Патрабуюцца!

Каманда ў нас даволі вялікая.Касцяк каманды традыцыйна складаўся з мяне, як кіраўніка і заснавальніка платформы, і крэатыўнага дырэктара. Далей да нас далучыліся некалькі юрыстаў, бізнес-аналітыкаў, дызайнер – большасць на валантэрскай аснове. З праграмістамі таксама спачатку працавалі на валанцёрскай аснове, потым з рознымі дробнымі фрылансерамі, але хутка зразумелі, што такім чынам распрацоўка добра ня пойдзе: для праекта патрэбны пастаянны чалавек, які будзе аплочвацца. Мы ўжо запусціліпершую версію платформы і цяпер у нас перапынак – шукаем пастаяннага праграміста ў каманду. Літаральна нядаўна ў нас у камандзе з’явіўся чалавек, якога можна назваць куратарам праектаў – гэта чалавек, за якім замацавана функцыя кансультавання й дапамогі праектам па большасці пытанняў, якія нашая платформа яшчэ пакуль ня можа рабіць у сілу яе неаўтаматызаванасці. Таксама, улічвая тое, што мы паступова заканчваем падрыхтоўчы перыяд і рыхтуемся да актыўнага прасоўвання мы ў каманду шукаем PR-мэнэджэра.

Да нас рэгулярна звяртаюцца людзі, якія жадаюць дапамагаць. Напрыклад, нядаўна адзін хлопец прапанаваў здымаць для Talaka.by розныя відэаматэрыялы. Саму Talaka.by мы ствараем па парынцыпах талакі.

Скарга — Праблема — Ідэя — Праект

У мінулым годзе мы даволі актыўна хадзілі на розныя мерапрыемства, распавядалі пра Talaka.by. Гэты нэтворкінг, безумоўна, быў вельмі карасны — людзі цікавіліся, давалі нам парады, прапаноўвалі дапамогу. Хаця большсасць даволі скептычна ставілася, бо хацелі бачыць нешта ўжо зробленае. У нас жа была толькі ідэя, хоць і даволі добра прапраацаваная. На адным са Стартап-уікендаў мы нават перамаглі як самая моцная каманда. Але галоўнае для нас ва ўсіх гэтых мерапрыемствах, нас даволі шмат крытыкавалі. Нават не столькі крытыкавалі, сколькі дасканала распытвалі, білі па тонкіх месцах, што цяпер прывяло да таго, што мы добра разумеем, што і як мы робім і мусім рабіць далей.

Хоць Talaka.by яшчэ знаходзіцца ў стане разварочвання дзейнасці. Ужо цяпер на платформе размешчына каля дзясятка праектаў. Гэта і стварэнне віртуальнага Музея электроннай музыкі, і выпуск брашуры “Дапаможнік веласіпедыста”, і рэстаўрацыя капліцы ў Мінскім раёне, і шмат чаго іншага… Размясціць свой праект можа кожны, хто жадае. Галоўны крытэр — сацыяльная значнасць. Ён можа пры гэтым быць як сацыяльным, так і камерцыйным. Важна, каб праект быў важны і патрэбны людзям. Толькі тады людзіяго будуць падтрымліваць. Напрыклад, нехта захацеў адкрыць крутую булачную ў цэнтры Мінска. Здаецца, выключна камерцыйная справа, але шмат каму з мінчукоў яе вельмі не хапае. У гэтым і закладзены прынцып самарэгуляцыі сістэмы. Не мы, як каманда Talaka.by, вырашаем, які праект рэалізуецца, а які не. Людзі гэта вырашаюць. Калі праект варты ўвагі, то грамадства яго падтрымае. А наша задача – проста задаць правільны накірунак і адсеяць відавочна неадэкватныя і папулісцкія праекты.

У будучым тэхналогія Talaka.by будзе існаваць наступным чынам. Элементарны прыклад: у пад’ездзе не гараць лямпачкі. Як мінімум некалькі чалавек будуць гэтым незадаволены і пакінуць свае Скаргі на платформе. Набярэцца пэўная колькасць падобных скаргаў – аналітычны цэнтр Talaka.by перафармулюе іх у Праблему. Тое, што лямпачак няма, — гэта скарга. А праблема – гэта ўжо, напрыклад,неэффектыўная праца ЖКГ. Калі людзі бачаць канкрэтна сфармуляваную праблему, то лепей яе асэнсоўваюць. Разумеюць адкуль ідуць карані. А, значыць, могуць прапанаваць болей адэкватныя сітуацыі Ідэі яе вырашэння. Далей, з людзей, хто не абыякава ставіцца да наяўнасці гэтае праблемы, мусіць знайсціся той, хто возьме на сябе адказнасць за каардынацыю рэалізацыі пэўнай ідэі. Ад яго патрабуецца ня толькі падрыхтаваць дакладны, добра ўсім зразумелы план, але й збіраць неабходныя рэсурсы для рэалізацыі. Пасля пачынаецца этап яе рэалізацыі праекта, які мусіць вырашыць цалкам ці часткова пэўныю праблемы.

Пакуль платформы яшчэ мала аўтаматызаваная, мы размяшчаем праекты, дапамагае сабраць каманды, праводзім кансультаванне, даём парады, дзе і якшукаць рэсурсы. Але калі глядзець далей, Talaka.by – гэта цэлы ланцужок з некалькіх крокаў, на кожным з якіх могуць падключацца людзі.

Ці гатовае наша грамадства да Talaka.by? У любым выпадку ў людзей няма выбару. Калі яны не гатовыя, будзем рыхтаваць! Нашая мэта ня проста стварыць чарговую сацыяльную платформу. Нашая мэта даць інструмент, які насамрэч працуе і вырашае праблемы, кожнаму. І цяпер у людзей ужо не будзе адгаворкі “я хачу дапамагчы Беларусі, але не ведаю як”…

Интересно? Поделитесь с друзьями!
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Похожие статьи

Imaguru Video

Популярное