«Заўсёды быць на баку дзіцяці». Як Крысціна Вітушка выхоўвае 15-гадовага дыпламата і чэмпіёна

кристина витушко

Крысціна Вітушка  дырэктар па развіцці бізнэсу і маркетынгу. Выхоўвае 15-гадовага сына Мірона, чэмпіёна і дыпламата Еўрапейскага моладзевага парламенту.

Як сталася, што ў 15 год Мірон разважае як моладзевы еўрапарламентарый (і з’яўляецца ім!)

Напэўна, гадаваць такога сына няпроста. Калі б было інакш, яго прыклад нікога б не здзіўляў. У межах спецпроекта TeenGuru Business Academy размаўляем з Крысцінай аб выхаванні, прадпрымальніцтве і адукацыі.

Як Мірон ў 15 год стаў моладзевым еўрапарламентарыям

Автор: Александр Литвин

Чалавек запраграмаваны на тое, каб у 15 год ужо мець уласны погляд на важныя пытанні. Паглядзіце на біяграфіі выбітных асоб: свае рашучыя ўчынкі і адкрыцці яны рабілі прыблізна ў такім узросце. Хтосьці нават гінуў у 18–20, абараняючы Радзіму і свае каштоўнасці.

Наша сістэма адукацыі не спрыяе фармаванню асобы, падтрымлівае інфантыльнасць, несамастойнасць, пакорлівасць. Таму мы ў сям’і свядома імкнуліся рабіць інакш. Я перакананая, што меў рацыю Леў Талстой, які пісаў, што школа мусіць быць рэтранслятарам ведаў, а выхаванне — гэта права і абавязак сям’і і царквы (калі сям’я рэлігійная).

Мы ведаем, што найлепшы спосаб выхавання — гэта прыклад. Прычым прыклад не толькі бацькоў. Да таго ж, асаблівасць нашай сям’і — мы занятыя. У нас вялікае кола зносін, шмат прафесійнай працы, грамадскай актыўнасці. І нам не было калі раздзяляць жыццё на час, калі мы гуляем з дзіцём і ствараем для яго асобны свет, а калі займаемся сваімі дарослымі справамі. Сын проста гадаваўся разам з намі ў асяроддзі вельмі цікавых людзей, нашых калег, сяброў і знаёмых. Ён бачыў, што мы шмат чытаем, — і ён шмат чытаў. Мы глядзім навуковыя каналы, абмяркоўваем штосьці — і яму гэта стала цікава. Бліжэй да 15-гадовага ўзросту ў яго сфармулявалася пазіцыя па многіх пытаннях.

Нам цікава размаўляць з сынам, у яго свая сфера інтарэсаў. Муж у свае 15 ужо ведаў, што хоча быць лекарам і цікавіўся хіміяй, біялогіяй, біяэтыкай. Мая сфера інтарэсаў больш гуманітарная — бізнес, прадпрымальніцтва, развіццё грамадства, культура. А сына цікавіць гісторыя, паліталогія, грамадазнаўства, філасофія, справядлівае ўладкаванне грамадства праз прызму гістарычнага вопыту. У якую прафесію нарэшце гэта яго прывядзе — паглядзім, яшчэ ёсць некалькі гадоў, каб выбраць.

кристина витушко

У пытаннях максімалізму і бунту важна разумець, супраць чаго пратэстуе чалавек, і за што ён бунтуе. Мабыць дзякуючы таму, што ў дзяцінстве Мірон шмат чытаў і слухаў правільную музыку, што вакол яго было шмат вельмі цікавых і неардынарных людзей, быць у чымсьці не такім, як усе, для яго нармальна.

Крысціна Вітушка,

дырэктар па развіцці бізнэсу і маркетынгу

Як перадаць свае каштоўнасці дзецям, каб яны былі свядома прынятыя

Напэўна ўсе бацькі праходзяць праз разгубленасць, калі ў дзяцей пачынаецца падлеткавы перыяд. У нас адбылося гэта дастаткова рана. Мірону было гадоў 10, калі ён сказаў: «Мама, як ты можаш казаць, калі мне ісці спаць, калі ты не памятаеш нават гісторыі Карфагена?!». Я тады не згадала нейкую дату. І раптам зразумела, што надышоў час, калі мне трэба даказваць, што я чагосьці вартая, што маё слова важкае, і пацвярджаць свой аўтарытэт — ён ужо не аўтаматычны.

На заметку бацькам: лішніх ведаў не бывае. Яны будуць патрэбны як мінімум дзеля таго, каб даказаць свайму падлетку, што вы не выдумалі гэтыя правілы, што вучоба — гэта не пакаранне для дзіцяці. Калі бацькі прымушаюць вучыцца, а самі нічога не ведаюць, то «Навошта вучыцца, калі па выніку дарослы чалавек нічога не памятае» — робіць выснову дзіця. Памятаць варта, трымайце свае веды, уменні і навыкі ў працоўным стане і прад’яўляйце іх у адказных сітуацыях.

Карысны ўрок у нас быў, калі мы сям’ёй паехалі ў падарожжа ў Грузію. Там ёсць каштоўная традыцыя: знаёмыя і незнаёмыя людзі ўздымаюць першы тост за Радзіму, за Бога і за бацькоў. Бацькі — гэта аўтарытэт, і ён не абмяркоўваецца. Мужныя дзядзькі самых розных тыпажоў — далёка не толькі ўзнёслыя гуманітарыі — а брутальныя таксісты, уласнікі рэстаранаў, спартсмены, проста людзі навокал, разумеючы, што мы тут госці, падыходзяць пазнаёміцца і вельмі цёпла распавядаюць пра сваю сям’ю, бацькоў, дэманструюць пашану.

Гэта ўсё вельмі добра паказала хлопцу-падлетку, што мець карані — важна, не сорамна ганарыцца сваімі бацькамі, сваёй Радзімай і дэманстраваць гэтыя пачуцці. Гэта быў добры прыклад і выхаваўчы момант, які ішоў не дыдактычна ад нас.

Лайфхак: раю звазіць падлетка ў Грузію, каб ён пабачыў, што любоў робіць моцным і яе ня трэба саромецца.

Канешне, ёсць і нашыя прыклады. У нас вялікая сям’я, у Мірона ёсць прадзед і прабабуля, мы абавязкова збіраемся на сямейныя і каталіцкія святы. Гэтыя людзі пранеслі праз усё жыццё свае каханне і каштоўнасці. Міронава бабуля побач са сваімі бацькамі — дачушка. Такі прыклад адносін «бацькі-дзеці» на ўзроўні дарослых людзей, праз пакаленне, вельмі ўражвае. І сын бачыць, што гэта не навязаная дарослымі штучная мадэль толькі для дзяцей, што гэта працуе і ў сталым веку. Добра выхоўваюць не пустыя маралізатарскія алгарытмы, якімі дарослыя самі не карыстаюцца, а рэальныя прыклады з жыцця і магчымасць пабыць трошкі ў іншай сітуацыі.

Як прадпрымальніцкія курсы для падлеткаў дапамагаюць у выхаванні

Мы як бацькі сваю ролю бачым у тым, каб паказаць, што існуюць розныя варыянты прафесій, даць магчымасць «памацаць» іх, бліжэй пазнаёміцца, адчуць сабе ў розных ролях і зразумець, ці ўтульна табе ў іх.

Адным з інструментаў дасягнення гэтай мэты было навучанне на шматлікіх праграмах TeenGuru. У тым ліку на прадпрымальніцкім курсе, ІТ і на праграме, якая знаёміць з прафесіяналамі сваёй справы і арыентуе ў выбары прафесіі. Таму што нават калі Мірон не будзе працаваць у бізнэсе, быць прадпрымальным чалавекам, браць на сябе адказнасць, не мець спажывецкай пазіцыі, а разлічваць на свае сілы — гэта тое, што патрэбна кожнай сталай, сфармаванай асобе. Гэта называецца прадпрымальніцкім духам.

Падлеткам і юнакам уласціва ўспрымаць сябе як камету, цэнтр сусвету і адзінокую зорку. Але добра, што ёсць месцы, падобныя да TeenGuru, дзе дзеці знаёмяцца, вучацца працаваць у камандзе, могуць знайсці аднадумцаў і пазбавіцца ад пачуцця адзіноты. Яны бачаць, што іх праблемы не ўнікальныя, нехта ўжо прайшоў праз іх і рухаецца далей. Гэта натхняе.

Таму я лічу, што для падлеткаў курсы прадпрымальніцтва — гэта must have, гэта абавязкова павінна быць. І яны сапраўды адыгралі вялікую ролю ў жыцці сына, у фармаванні яго асобы і кола зносін.

Гарвардская юрыдычная школа дае парады сваім выпускнікам па складанні CV. Напрыклад, трэба не проста адзначыць, якую вучэбную ўстанову чалавек скончыў. А ўдакладніць, якой грамадскай дзейнасцю ён там займаўся. Таксама адзначыць асобна, якія карысныя сувязі ён атрымаў падчас навучання, часткай якіх супольнасцяў з’яўляецца. 

Такія супольнасці, на жаль, не стварае школа, у якую дзеці ідуць проста па геаграфічным прынцыпе, а не ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі, схільнасцямі, інтарэсамі і магчымасцямі. TeenGuru дае шанец дзецям раскрыцца і знайсці сяброў па інтарэсах. Напрыклад, з адным хлопцам, з якім Мірон пазнаёміўся ў TeenGuru, сёлета ён граў у музычным гурце на выпускным у гімназіі.

Яны падтрымліваюць адносіны па-за межамі сацыяльных сетак. Можна разлічваць на тое, што, абраўшы розныя шляхі ў жыцці, атрымаўшы розныя прафесіі, яны змогуць абапірацца адзін на аднаго і створаць моцны сацыяльны падмурак.

Як вырашаць спрэчкі з настаўнікамі, і ці працуе дыпламатыя на школьным узроўні

У нас напэўна не зусім тыповы прыклад. Непаразуменні, безумоўна, узнікалі. Часам — ідэалагічныя, часам — дысцыплінарныя. Але ў выпадку з сынам яны вырашаліся лягчэй, чым магло быць у іншых, таму што ён добра вучыцца, пераможца, актывіст, і навучальная ўстанова ў ім зацікаўлена. Паколькі Мірон — чалавек разумны, разважлівы і аргументуючы сваю пазіцыю, заўсёды адбываўся нейкі дыялог. Настаўнікі, як і ўсе людзі, здольныя да кампрамісу.

Для сучаснай сістэмы адукацыі, на жаль, форма ва ўсіх сэнсах мае першае месца, а змест — другое. У падлеткаў свет збудаваны інакш — ён стаіць на нагах, а не на галаве. Для іх сутнасць пытання і з’явы на першым месцы. Магчыма, дзеці прынцыпова не супраць пінжакоў і камізэлек, але калі гэта навязваецца як адзіны варыянт, яны пратэстам спрабуюць выкарыстоўваць іншыя формы.

Што параіць бацькам, у якіх дзеці маюць пазіцыю, а сістэма мае нешта супраць яе? Па-першае — заўсёды быць на баку сваіх дзяцей, у любым выпадку. Нават калі яны памыляюцца. Таму што дзіця мае права на сваю пазіцыю, і мае права разлічваць на бацькоў як на безумоўную падтрымку. Не варта ў прысутнасці дырэктара грозна абяцаць «разабрацца», а дома казаць «я цябе падтрымліваю». У вачох дзіцяці гэта прыстасаванства і здрада — найгоршае, што можа быць.

Падтрымліваючы пазіцыю дзіцяці, бацькам не заўсёды трэба ісці на адкрыты канфлікт. На тое мы і дарослыя, каб мысліць стратэгічна і дзейнічаць гнутка. Калі бацькоў двое, хтосьці з іх можа заняць больш жорсткую пазіцыю, а другі — быць больш мяккім перамоўшчыкам. Галоўнае — нагадваць прадстаўнікам сістэмы адукацыі, што яна створаная ў інтарэсах дзяцей, а не для таго, каб быць «государевой службой».

Калі настаўнікі ці дырэктар сістэматычна дазваляюць сябе абражаць дзіця, павышаць голас, несправядліва караць, без нагоды заніжаць адзнакі, прымусова запісваць у некія палітычныя арганізацыі — усё гэта незаконна. Дарэчы, удзел непаўналетніх у грамадскіх арганізацыях магчымы толькі з пісьмовай згоды бацькоў.

Па-другое, нават калі дзіця ўчыніла нейкую шкоду, то разбірацца з ім мусяць таксама ў прысутнасці бацькоў, ніякіх разборак асобна быць не можа. Калі казаць пра крайнія выпадкі, у школах любяць збіраць камісіі з удзелам кагосьці з адміністрацыі, настаўнікаў, класнага кіраўніка і адчытваць бацькоў. Гэта трэба спыняць. Прыйшлі — убачылі такое стаўленне — развярнуліся і сышлі. Не дазваляйце сабе станавіцца нейкімі аб’ектамі — вы дарослыя людзі і павінны весці дыялог на-роўных.

Паводле дзеючага кодэкса аб адукацыі, удзельнікамі навучальнага працэсу з’яўляюцца настаўнікі, вучні і бацькі. То бок бацькі — такія ж удзельнікі навучальнага працэсу, як і настаўнікі, і ніхто не мае права забараніць ім знаходзіцца на тэрыторыі навучальнай установы. Ніякія сістэмы турнікетаў ці пропускаў — дарэчы гэта ўсё не асабліва законна, а хутчэй пра грошы.

Калі вы адчуваеце, што ёсць пагроза дзіцяці — фізічная, маральная, псіхалагічная, станавіцеся на бок дзіцяці, высвятляйце сітуацыю, збірайце інфармацыю. Чалавек не дрэва — ён можа змяніць месца. Не трэба прыстасоўвацца і расці крыва ў абход нейкіх перашкодаў. Калі гэта катэгарычна не ваша, то шукайце, дзе ваша. Мяняйце месца і абставіны, каб дзіцё развівалася. У рэшце рэшт запасных дзяцей у нас няма. Чакаць, пакуль сістэма зменіцца і стане больш гуманнай, немагчыма — дзеці вырастуць у такой, не гуманнай сістэме, калі вы не будзеце займацца яе гуманізацыяй і абараняць дзіця.

Як вызначыцца: застацца ў Беларусі ці з’ехаць

Паехаць павучыцца за мяжу вельмі каштоўна. Важна быць не там, дзе ты можаш быць, не маючы альтэрнатывы. А быць там, дзе ты абраў быць, маючы выбар. Любіць не тое, што маеш, а мець тое, што любіш. Бацькі павінны закласці ў дзіця здаровы патрыятызм, любоў і адказнасць за сваю краіну, разуменне, што калі ты адсюль з’едзеш, краіна не застанецца пустая чакаць цябе. Сюды прыедзе нехта іншы. І калі ты вернешся, тваёй хаты можа не быць, у краіне могуць быць іншыя законы і традыцыі, а ты будзеш госцем.

Увогуле нават у эміграцыі ёсць вельмі розныя шляхі. Можна скіроўваць адтуль грошы на тое, каб краіна развівалася. Можна ўзначаліць актыўную эміграцыю з мэтай дапамогі радзіме, а не з мэтай дзесьці тусавацца разам, бо не ўпісаліся ў мясцовы асяродак.

Паглядзіце на прыклад армянаў. Іх дыяспара па-за межамі значна большая, чым насельніцтва Арменіі. Армянская дыяспара ў любой краіне — гэта актыўная суполка. Так склалася гістарычна, што беларусы схільныя асімілявацца, і таму ў нашых рэаліях ад’езд успрымаецца як развітанне назаўсёды. Мне здаецца, што на прыкладзе сучаснай моладзі гэта трошкі зменіцца. Таму што калі з’язджала пакаленне іх бацькоў, яно рабіла гэта вырваўшыся, дасягнуўшы. Для сучасных падлеткаў гэта не такое дзіва. Яны вандруюць, бачаць свет, ведаюць мовы.

Напэўна, наша дарослая адказнасць — зрабіць так, каб нашы дзеці не адчувалі сябе лішнімі ў Беларусі. Таму што сёння сістэма іх усяляк выціскае. Ім падкрэсліваюць, што яны, як асобы, не цікавыя. Калі яны — непрыкметны вінцік, то могуць быць аднымі з шэрагу. А калі яны адметныя, то пажадана ім чагосьці іншага недзе пашукаць. Спадзяюся, што бізнес і грамадскае асяроддзе будзе ў гэтым сэнсе даваць больш моцны імпульс і як раз паказваць, што людзі з уласнымі меркаваннямі, якія бяруць на сябе адказнасць, нестандартна разважаюць, крэатыўна мысляць — запатрабаваныя.

Нядаўна я ўдзельнічала ў міжнароднай адукацыйнай праграме, і яе самы малодшы ўдзельнік найбольш мяне ўразіў. У яго супер-адукацыя, ведае мноства моў. Ён атрымлівае прапановы добрай працы ў Еўропе, Амерыцы і можа прыняць любую з іх. Але кажа так: «Там, куды я прыеду, такіх як я, будзе вельмі шмат. І я буду працягваць чыесьці ідэі і буду адным з удзельнікаў вялікага мурашніка. А тут яшчэ нічога не зроблена. І тое, што я магу зрабіць, будзе нават не крокамі наперад, а рыўкамі. Я б хацеў рухацца рыўкамі, а не таптацца дзесьці ў натоўпе».

Маладыя людзі з шырокім кругаглядам, якім цесна ў Беларусі, маюць вялікія амбіцыі. Трэба іх падтрымаць, паказаць, што гэтыя амбіцыі можна рэалізоўваць як раз тут.

Кажуць, што Злучаныя Штаты — краіна магчымасцяў, і ва ўсіх яны аднолькавыя. Так, аднолькавыя, калі ты хочаш працаваць афіцыянтам. Але калі ты маеш адукацыю, ідэі і хочаш ствараць нешта сваё, то там многае ўжо створана і нішы занятыя. Так, там ёсць інфраструктура, але ёсць і канкурэнцыя за тое, каб з яе скарыстацца. У нас хочаш — стварай інфраструктуру ці ўласны бізнес, займайся навукай ці грамадскай дзейнасцю, і ты будзеш у цэнтры ўвагі, будзеш рэальна мяняць гісторыю, будзеш першы.

Як бацькі сваю ролю бачым у тым, каб паказаць, што існуюць розныя варыянты прафесій, даць магчымасць «памацаць» іх, бліжэй пазнаёміцца, адчуць сабе ў розных ролях і зразумець, ці ўтульна табе ў іх.

Адным з інструментаў дасягнення гэтай мэты было навучанне на шматлікіх праграмах TeenGuru. У тым ліку на прадпрымальніцкім курсе, ІТ і на праграме, якая дае магчымасць пазнаёміцца з прафесіяналамі сваёй справы і зарыентавацца ў выбары прафесіі. Таму што нават калі Мірон не будзе працаваць у бізнэсе, быць прадпрымальным чалавекам, прадпрымаць нешта ў жыцці, браць на сябе адказнасць, не мець спажывецкай пазіцыі, а разлічваць на свае сілы — гэта тое, што патрэбна кожнай сталай, сфармаванай асобе. Гэта называецца прадпрымальніцкім духам.

 

TeenGuru Business Academy

Кто мы?

Бизнес-академия для подростков, где ребята создают свои первые бизнес-проекты, получают полезные знания и практический опыт для раскрытия своего потенциала.

Чему учим?

Учим только полезному. Даём знания и навыки, которые помогут подростку начать и развить своё дело.

Как именно?

Показываем, как работает бизнес: от генерации идеи до изучения конкурентов. Учим считать финансы, работать в команде, продавать и вести переговоры.

Что-то еще?

По окончании курсов наши ученики умеют преодолевать себя, выступать перед аудиторией. Они постоянно развиваются и двигаются только вперед!

менторы TEENGURU BUSINESS ACADEMy

Сегодня востребованы навыки, а не академические знания. Через обучение предпринимательству у подростков можно развивать эмоциональный интеллект, критическое мышление, навык учиться самостоятельно.
антон куличкин
Антон Куличкин
член Ассоциации технологий распределенного реестра
Предпринимательство — это умение нестандартно мыслить и гибко принимать решения. Такие способности важно развивать с детства. Это не просто образование, а возможность в будущем выбрать любимое дело и построить карьеру в любой стране мира.
ирина дубовик
Ирина Дубовик
CEO PROJECT MARKETING, Сооснователь StartUpON
Сегодня доля малого и среднего бизнеса в ВВП США — более 60%, а в Беларуси — 25%. Хочется, чтобы наши дети жили в богатой и открытой стране, жили лучше нас. Для этого предпринимательству их надо учить со школы.
кирилл волошин
Кирилл Волошин
соучредитель TUT.by, Hoster.by, Probussiness.by, Café Netto, бизнес-ангел
Интересно? Поделитесь с друзьями!
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •