title image

Ежы, Гедройц!

Усе пачнуць пісаць і выдаваць выключна прозу, каб паўдзельнічаць у прэміі Гедройца.

Уручэнне літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, усе перажылі: абрадаваліся, змірыліся, расстроіліся. У любым разе, вынікі, згодна з якімі найлепшым празаікам мінулага года прызналі паэта Уладзіміра Някляева з раманам «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», прымусілі задумацца і падкінулі, так бы мовіць, новай ежы для роздумаў. Не толькі ўласна літаратурнай, але і калялітаратурнай таксама.

{quote-1}

Яшчэ адзін сябра журы — Андрэй Хадановіч — нават пажартаваў, што ў Беларусі, калі такі ажыятаж з прэміяй захаваецца, можа не застацца ніводнага паэта. Маўляў, усе пачнуць пісаць і выдаваць выключна прозу, каб паўдзельнічаць у прэміі Гедройца. І на хвалі ўсеагульнага захаплення прозай ужо з’яўляюцца нават зборнікі вершаў пад назвай » Проза»…

Абсмоктваць цяпер вынікі прэміі падаецца мне нават трошку бессэнсоўным. Прэмія абсалютна самадастатковая ў сваёй прадказальнай нечаканасці і нечаканай прадказальнасці.

Хаця пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка сцвярджае, што прэмія не мае палітычнай афарбоўкі.

— Спадзяюся, што прэмія будзе развівацца і працягвацца. Нават пры падтрымцы дзяржаўных улад. Таму што прэмія не мае палітычнай афарбоўкі. А беларускую мову мы падтрымліваем таму, што яна нам бліжэй і знаходзіцца ў горшым стане, чым руская.

Гучыць слушна і шчыра. Але пасля сёлетняй перамогі Уладзіміра Някляева, ствараецца ўражанне, што, можа быць, сам пасол не ведае ўсіх акалічнасцяў…

І яшчэ больш слушнай здаецца яшчэ адна заўвага ўсё той жа шаноўнай Малгажаты Бухалік наконт удакладнення ролі палякаў ў журы. Таму што з чатырох сяброў журы з польскага боку на ўсіх этапаў галасавання прынамсі сёлета галасавала толькі адна Малгажата. Ці не варта зрабіць працэдуру галасавання празрыстай і зразумелай кожнаму? І ці не варта зрабіць так, каб яна не змянялася кожны год у залежнасці ад усялякіх розных фактараў, пра якія простыя назіральнікі і чытачы могуць толькі здагадвацца?…

Дзе тут знайсці хоць аднаго незаангажаванага чалавека, каб распытаць, што ён думае пра вынікі прэміі Ежы Гедройца? — разважала я, блукаючы па калідорах гатэля Crown Plaza пасля ўручэння.

— А тут, здаецца, усе заангажаваныя. Кожны па-свойму — падказала мне адна паэтка.

І я зразумела, што рады тут не даш, а варта проста чытаць кніжкі. А кніжкі, між іншым вельмі цікавыя.

{quote-2}

І нават трошку разгублены Бахарэвіч (які выйшаўшы да мікрафона і не ведаў, што сказаць, бо «упершыню атрымлівае другое месца», як пажартаваў Андрэй Хадановіч) атрымаў пуцёўку на адпачынак на шведскім востраве Готланд, якую забяспечыў Стэфан Эрыксан.

Хаця вось па адных урыўках з эсэ Бахарэвіча пра Францішка Багушэвіча, якія зачыталі акцёры Ганна Хітрык і Павел Харланчук, было зразумела, што кніга гэтая магутная і актуальная, напісаная сапраўдным празаікам, майстрам слова.

Яшчэ большае ажыўленне ў зале выклікалі зачытаныя ўрыўкі з кнігі Сяргея Балахонава «Зямля пад крыламі Фенікса» — таленавітая містыфікацыя беларускай гісторыі. Альтэрнатыўная гісторыя Балахонава, так бы мовіць. Прычым вельмі дасціпная. Адтуль мы даведваемся пра тое, што Алан Мілн быў фанатам старабеларускага рамана і пазычыў шмат прыёмаў і сюжэтных ліній. А яго знакаміты Крыстафер Робін — хлопчык з «Віні-Пыха» — не хто іншы як вытворны персанаж ад прататыпа беларускага паходжання — Крыштофа Радзівіла. І наогул, крывічы — гэта тыя, каго некалі пакусалі «крывыя пчолы». Карацей, «просты настаўнік з Гомеля, які днём выкладае ў школцы, а па вечарах заглыбляецца ў нетры беларускай гісторыі», як сказала літкрытык і сябра журы Ганна Кісліцына, не патрапіў у тройку фіналістаў. А вельмі шкада.

{quote-3}

Думаю, да наступнага года літаратары і выдаўцы падкінуць нам яшчэ шмат каларыйнай шкоднай і нізкакаларыйнай ашчаднай духоўнай ежы для літаратурных развагаў. А пакуль, у прынцыпе, у тых, хто яшчэ не паспеў гэтага зрабіць, ёсць час прачытаць не толькі кнігі лаўрэатаў, але і ўсе 12 кніг з лонг-ліста. Вось яны:

* Сяргей Балахонаў. «Зямля пад крыламі Фенікса (Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі)». Менск: Логвінаў, серыя «Галерэя Б»;

* Альгерд Бахарэвіч. «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча». Менск: Логвінаў, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, серыя Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодздзе;

* Алена Брава. «Рай даўно перанаселены». Менск: Галіяфы, серыя «Другі фронт мастацтваў»;

* Адам Глобус. «Сказы». Менск: Харвест;

* Паліна Качаткова. «Матылі». Менск: Кнігазбор, серыя «Кнігарня Пісьменніка»;

* Уладзімер Някляеў. «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без (Менскі раман)». Менск: Паперус;

* Андрэй Пакроўскі. «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза». Менск: Логвінаў, серыя «Кнігарня Пісьменніка» / «Пункт адліку»);

* Алесь Пашкевіч. » Сімъ Побѣдиши«. Менск: Кнігазбор;

* Людміла Рублеўская. «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Менск: Рэдакцыя газеты «Звязда»;

* Юры Станкевіч. «Шал». Менск: Галіяфы, серыя «Другі фронт мастацтваў»;

* Уладзімер Сцяпан. «Адна капейка». Менск: Літаратура і Мастацтва;

* Андрэй Федарэнка. «Ланцуг». Менск: Мастацкая літаратура, серыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»;

Интересно? Поделитесь в друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Похожие статьи

Популярное