title image

Рэкламуешся па-беларуску – трапляеш у трэнд

Большасць насельніцтва Беларусі пазітыўна ставіцца да беларускамоўнай рэкламы. Аб гэтым кажуць вынікі даследавання, якое правяла агульнанацыянальная культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” у супрацоўніцтве з даследчым цэнтрам “Новак” у сакавіку 2012 года.

55,6% беларусаў за большую колькасць беларускамоўнай рэкламы

Большасць насельніцтва Беларусі пазітыўна ставіцца да беларускамоўнай рэкламы. Аб гэтым кажуць вынікі даследавання, якое правяла агульнанацыянальная культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” у супрацоўніцтве з даследчым цэнтрам “Новак” у сакавіку 2012 года.

Пры гэтым толькі 10,9% рэспандэнтаў адназначна негатыўна ўспрымаюць беларускамоўную рэкламу.

Прычым, як лічаць людзі, мова бізнес-камунікацый не павінна быць мовай камунікацый прадуктаў з людзьмі. Так, за пашырэнне ўжытку беларускай мовы ў бізнесе пазітыўна выказаліся толькі 33%. Як бачна, гэты адсотак істотна адрозніваецца ад колькасці прыхільнікаў беларускамоўнай рэкламнай камунікацыі.

“Параўнанне вынікаў апытання 2009 года і сёлетняга сведчыць пра тое, што беларуская мова ў рэкламе становіцца трэндам. Тады за беларускую мову ў рэкламе выказаліся толькі 37% апытаных, цяпер – болей за 50. Гэта сведчыць пра тое, што беларуская мова ў рэкламе прайшла этап, калі яна ўспрымаецца проста як “фішка”, як нешта незвычайнае і таму цікавае. Гэта – паўнавартасны сродак камунікацыі. Паглядзіце хаця б на шорт-лісты працаў Фестывалю AD.NAK! – гэта моцныя рэкламныя працы. Але, упэўненая, што сапраўдныя шэдэўры ў беларускамоўнай рэкламы яшчэ наперадзе ”, — лічыць каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская.

Як выявілася падчас даследавання, рэкламная сфера ўспрымаецца насельніцтвам найлепш прыстасаванай для ўжывання беларускай мовы. Больш за беларусізацыю рэкламы людзі вітаюць толькі аздабленне гарадоў і вітрынаў з выкарыстаннем беларускай мовы, што таксама можна аднесці да рэкламнай камунікацыі. Пазітыўна да падобнай ініцыятывы паставіліся 64% апытаных.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” стараецца пастаянна нагадваць аб тым, што беларуская мова – гэта эфектыўны інструмент камунікацыі са спажыўцамі. Штогод праходзіць Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!, які дэманструе найлепшыя прыклады рэкламы на беларускай мове і прыцягвае да ідэі беларусізацыі рэкламы новых прыхільнікаў.

Интересно? Поделитесь с друзьями!
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Похожие статьи

Imaguru Video

Популярное