title image

Гадзіннік Мясніковіча каштуе $37 тысяч

Кіраўнік беларускага ўраду носіць швейцарскі Girard-Perregaux Vintage 1945.

Гэта ўдвая даражэй за гадзіннік Лукашэнкі.

Блогер Віктар Малішэўскі даведаўся, колькі каштуе гадзіннік прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча, з якім той прыйшоў на Беларускі інвестыцыйны форум. Здымак гадзінніка зрабіў фатограф Антон Матолька.

«І што вы думаеце? Гэта швейцарскі Girard-Perregaux Vintage 1945. Калібр GP 3300, ружовае золата. Калекцыя 2011 года.

Выдатны выбар, так, — піша Малішэўскі. — І кошт нішто сабе. Такі я ў Мінску знайшоў у краме на Камсамольскай, каштуе ён у нас 317 796 800 рублёў. Не самы, дарэчы, дарагі ў той краме», — дадае ён. Калі пералічыць у даляры, атрымліваецца больш за $37 тысяч.

Гэта ўдвая даражэй за гадзіннік Patek Philippe Calatrava 5120j, які належыць Аляксандру Лукашэнку.

Праўда, да мільянера Юрыя Чыжа яму ўсё адно далёка. Той носіць гадзіннік, даражэйшы за $400 тысяч.

Мяркуючы па фота на ўрадавым сайце, Girard-Perregaux Vintage 1945 — не адзіны гадзіннік прэм’ер-міністра, піша «Наша Ніва».

Интересно? Поделитесь с друзьями!
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Похожие статьи

Imaguru Video

Популярное