title image

Выпускнік БДУ перамог у Google Code Jam-2013

Сярод пераможцаў мінулых гадоў — Японія, Польшча і Расея.

Беларускі праграміст упершыню атрымаў галоўны прыз на прэстыжным спаборніцтве, якое з 2003 году ладзіць кампанія Google.

Але для Івана Мяцельскага перамога на Code Jam не першае дасягненне ў міжнародных спаборніцтвах, удакладняе generation.by. Хлопец рэгулярна выходзіць у прызёры шматлікіх алімпіяд па праграмаванні, у якіх удзельнічае са школы.

Выпускнік слуцкай гімназіі і факультэта прыкладной матэматыкі БДУ пачаў удзел у алімпіядах па праграмаванні з 6 класы сярэдняй школы. У 2008-м Іван паспрабаваў свае сілы на спаборніцтве кампаніі Google і атрымаў тады 8-е месца. У 2011-м годзе падняўся на 2-е месца і нарэшце Іван набраў найбольшую колькасць балаў з усіх удзельнікаў.

Пераможца Google Code Jam-2013 атрымае 15 тыс. $ і права ўдзельнічаць у спаборніцтвах наступнага году без папярэдняга адбору.

У Google Code Jam могуць браць удзел праграмісты ўсіх краінаў незалежна ад іх адукацыі, статуса й вопыту. Сярод пераможцаў мінулых гадоў — Японія, Польшча і Расея.

Интересно? Поделитесь с друзьями!
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Похожие статьи

Imaguru Video

Популярное